2009-04-17 13:42:46

"Езус аддаецца Страсцям мукаў дзеля натоўпу людзскога, але ж на прысуд натоўпу!" - такія словы вымавіў у гэтыя Пасхальныя дні лацінскі Патрыярх Ерусаліму Фуад Тваль, выкрываючы непастаянства чалавечае.


Гаворачы пра захапленне і ўслаўленне натоўпам Езуса ў Пальмавую нядзелю, калі ўехаў у Ерусалім на асляняці, Патрыярх у адпаведнасці з эвангельскім развіццём падзей прыпамінае ўсім нам аб тым, што натоўп спачатку ўслаўляе ажно занадта, а потым абвінавачвае таксама занадта. У чаканні візіта Папы Бенедыкта 16 ў Святую зямлю, Патрыярх указвае на страсны Тыдзень як на перыяд, які выяўляе найбольш яскрава чалавечае бяздумства і схільнасць да так званага "псіхозу натоўпу", вар'яцтва ажно да забойства. "Вядомае непастаянства натоўпу, - кажа лацінскі Патрыярх Ерусаліму. - Аднак Езус усё роўна ўваходзіць у Ерусалім: без зброі і войска, без узвядзення сцяны падзялення. Дык Ён нас запрашае следаваць за ім і мець смеласць, нягледзячы ні на што, уваходзіць у горад і ў грамадства, каб яднаць яго. Хрыстос Уваскрос. Дык і прыгода чалавечае гісторыі можа працягвацца. Усё абнаўляецца для нас, для нашае Царквы і нашай краіны!" - аптымістычна заклікае Патрыярх Фуад Твал.








All the contents on this site are copyrighted ©.