2009-04-15 13:37:28

Агульная Аўдыенцыя ў сераду 15-га красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец сказаў, між іншым:
RealAudioMP3
Мы астаемся надалей ў таямніцы Вялікай Ночы. Перажываем Актаву Уваскрасеньня. Напаўняе нас радасьць, якой не могуць заглушыць ніякія цярпеньні, бо ведаем, што Хрыстос канчаткова перамог усялякае зло і сьмерць. Літургія Вялікага Тыдня ўсьвядоміла нам як вялікую вартасьць мае Пасха Госпада. Крыжовая Дарога, якую мы перайшлі з Хрыстом у Вялікую Пятніцу. Ва ўрачыстай Пасхальнай Вігіліі сталася суцяшальнаю Вія Лючыс, Дарога Сьвятла і Духоўнага аднаўленьня. Смутак і загубленасьць- сказаў далей Папа- што мы перажыавалі ў Вялікую Пятніцу ды маўчаньнне ў Вялікую Суботу, раніцай наступнага дня замяніліся ў абажаньне жыцьця, якое перамагло сьмерць. Хаця памёр Даўца Жыцьця, каралюе сёньня жывы.
Як сьцвердзіў Сьвяцейшы Айцец адносна сучасных накірункаў, якія намагаюцца ўмясьціць Уваскрослага Хрыста сярод ідэяў ці легэндаў, асноўнаю рэчу для нашае веры і хрысьціянскага сьведчаньня ёсьць абвяшчаньне Уваскрослага Ісуса з Назарэту, як сапраўднае здарэньне гісторыі, што пасьведчылі многія аўтарытэтныя сьведкі. Многія з іх- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16- пачаўшы ад Апосталаў, праліло кроў, каб засьведчыць, што Хрыстос сапраўды Уваскрос.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.