2009-04-14 10:53:23

Вялікодныя пажаданьні Патрыярха Кірыла


Пасхальныя пажаданьні прыйшлі ў Ватыкан з Масквы. Патрыярх Кірыл перадаў іх кіраўнікам Цэркваў, якія цяпер сьвяткуюць Пасху, ў гэтым таксама Папе Рымскаму. Кіраўнік Рускае Праваслаўнае Царквы жадае ім “ясьнеючай і пераменьваючай радасьці Уваскрослага Хрыста, як таксама міру, здарорў”я і Божае дапамогі ў паслузе”. Патрыярх прыпамінае, што сэрцы веруючых напаўняе радасьць, таму, што цераз сваё Уваскрасеньне Хрыстос выводзіць нас з няволі на свабоду, з цемры да сьвятла, са сьмерці да жыцьця, да бязмежнага Каралеўства Бога. Патрыярх заклікае таксама ўсіх хрысьціян да “радаснага сьведчаньня аб перамозе Уваскрослага Збавіцеля над грахом і сьмерцю”. Гэта павінна ажыцьцяўляцца ва “ўношваньні ў жыцьцё чыстаты хрысьціянскіх духоўных і маральных ідэалаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.