Традыцыйная вялікодняя сустрэча Папы з вернікамі, спалучаная з надзяленьнем Апостальскага
Блаславенства “Урбі эт Орбі” ( Гораду Рыму і Сьвету) была папярэджана Эўхарыстыяю,
якую Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў на Плошчы Сьвятога Пятра, якая была ўпрыгожаная кветкамі,
як райскі сад. У сваім казаньні ў часе Сьвятое Імшы Папа прыпомніў, што Уваскрослы
Хрыстос- мая Надзея ідзе перад сваімі выбранымі, ідзе перад намі і суправаджае нас
на дарогах сьвету. Ён сапраўдны мір сьвету. Спасылаўся да Першага Пасланьня Апостала
Паўла да Карынцыянаў, дзе пішацца: “Хрыстос быў складзены ў ахвяры як наша Пасха”,
Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што словы гэтыя, напісаныя праз 20-ць гадоў пасьля сьмерці
і ўваскрасеньня Хрыста, “зьмяшчаюць поўную сьвядомасьць хрысьціянскай навіны”. Асноўны
сімвал гісторыі збаўленьня- пасхальнае ягнятка- тут атаясамліваецца з Ісусам, называным
менавіта нашаю Пасхаю”. Далей Папа прыпомніў, што гэбрэйская Пасха, якая ўвекавечвала
вызваленьне Гэбрэяў з ягіпецкае няволі, прадбачывала штогодняе складаньне ў ахвяры
ягняці- адною на сям”ю. У сваіх муках і сьмерці Ісус абьяўляецца як Божае Ягнятка.
“складзенае ў ахвяры на Крыжы, каб зьнішчыць грахі сьвету”. Бэнэдыкт 16 зьвярнуў
увагу, што быў Яно забітае менавіта ў гадзіне, ў якой згодна са звычаям ахвяроўвана
ягняці ў Ерузалімскай Сьвятыні. А значэньне гэтае ахвяры выявіў раней сам Ісус у
часе Апошняе Вячэры, замяшчаючы Сябе Самога пад знакамі хлеба і віна спажываных ў
часе Гэбрэйскае Пасхі. “Мы можам, такім чынам, сапрыўды сказаць, што Ісус давёў да
ажыцьцяўленьня традыцыі даўняе Пасхі ды перамяніў яе ў сваю Пасху”- падкрэсьліў Сьвяцейшы
Айцец. На заканчэньне пажадаў, каб абвяшчаньне Пасхі пашыралася ва ўсім сьвеце з
радасным сьпевам “Аллелуя”.