2009-04-11 10:18:53

Багаслужэньні ў Ватыкане


Сёньня ў Вялікую Суботу 11-га красавіка а гадзіне 21-й паводле рымскага часу Папа Бэнэдыкт 16 будзе старшынстваваць Імшы Гасподняе Вігіліі, ў часе якой надзеліць сакрамант хросту і мірапамазаньня групе дарослых асоб. Сакраманты хрысьціянскае ініцыяцыі з рук Папы прыйме 5-х нэакатэхумэнаў з рымскае дыяцэзыі, двух мужчын і тры жанчыны. Адною з іх ёсьць 56-ці гадовая жахарка Кітаю.
За тое 12-га красавіка, ў Нядзелю Уваскрасеньня Госпада Нашага Ісуса Хрыста, а гадзіне 10.15 паводле рымскага часу Папа адслужыць на Плошчы Сьвятога Пятра Сьвятую Імшу, пасьля якой, а поўдні. скажа вялікоднае пасланьне і надзеліць блаславенства “Урбі эт Орбі”. ( Гораду Рыму і сьвету).








All the contents on this site are copyrighted ©.