2009-04-11 10:11:00

Вялікая субота. Хрысціянскі свет стаіць ля падножжа Крыжа Езусавага разам з Ягонаю пакутнаю Богамаці і вучнем. Пасхальная вігілія пачнецца ў галоўнай каталіцкай базіліцы Святога Пятра пад старшынствам Папы Бенедыкта 16 вечарам у 10-й гадзіне.


А ўчора ў цемры, што напаткала чалавецтва пасля таго, як Хрыстус "прыйшоў да сваіх, і свае - не пазналі" ... ды ўкрыжавалі! - Калізей, абгорнуты Хросным ходам, да якога былі далучаныя сотні тысяч па планеце, даў хрысціянам зноў сцвердзіць сваю Веру, Надзею, Любоў па-над усім. Як сказаў гэтым разам Папа Бенедыкт 16,- " у Хрысце разумеем таямніцу пакуты. Мы прыйшлі, каб заспяваць гімн Надзеі, бо хочым сказаць нам самім, калі напаткае цяжкі момант, - не ўсё страчана! Калі атрымліваем дрэнныя навіны, упадаем ў журбу. Калі няшчасце ўдарае ў нас, губляем смеласць. Калі стыхійнае бедства напаткае дарагую ахвяру, у нас саміх разламываецца давер, і наша вера падзвяргаецца выпрабаванню. Але ў Хрысце...бачым адкупленчы сэнс журбы: дзеля ці то стыхійнага бедства, ці то вайны, ці то рэвалюцыі ды іншых канфліктаў - паўсюдна ёсць Яго нячутная прысутнасць, Ягоная Боская дзейнасць, якая здольна ператварыць зло ў дабро! Дык ня спынімся паглыбляць давер да Госпада!" - усклікнуў у Калізеі Папа, які, як і цэлая Італія, блізка крануты тугою з нагоды землятрусу ў вобласці былога цудоўнага горада Аквіла, дзе жудасныя разбурэнні і сотні памёрлых, тысячы параненых і святых, што нясуць дапамогу ахвярам і іхным сем'ям. У прамовах гэтага Страснога Тыдня чуваць ноты болю за дарагое насельніцтва, страчанае і пакутнае ў гэтыя дні. "Будзем надалей пакладаць наш давер ў Богу!- заклікаў Папа,- бо Ён ратуе тых, што згубілі зусім надзею, што нават не маюць аніякага жадання для веры і надзеі, але, паверх самых цяжкіх абставінаў, усё ж -такі ...спадзяюцца, і ня будуць расчараванымі!"
Крыж па 14-ці стацыях пранеслі : вікарны біскуп Рыму кардынал Агосціно Валіні, свецкая дзяўчына і дзве манашкі з Індыі, юнакі з Буркіна Фасо, два законнікі з Кустодыі(Сцеражэння) Святой Зямлі, адна рымская сям'я, адзін хлопец-інвалід і адзін цяжкахворы. Разважанні сёлетняга Хроснага ходу падрыхтаваў індыйскі арцыбіскуп Томас Менампарампіл. Разнастайныя бакі чалавечых пакутаў: войны, этнічныя і рэлігійныя насіллі, прыцісканне жанчын, цяжкія хваробы, гвалты і несправядлівасці, раўнадушша да будучыні свету паказвае сёлетняя Крыжовая Дарога. " Часта людзі клапоцяцца толькі аб хуткім задавальненні, cупакойваюцца павярхоўнымі адказамі, прымаюць важныя рашэнні на падставе хуткай выгоды і зручнасці..."Не справядлівасць цікавіла Понція Пілата, але ягоныя прафесійныя інтарэсы; праўда рымскага пракуратара Понцiя Пілата нават не цікавіла ...Ён выдаліў Езуса, крычачы: - Што ёсць праўда? " ...Дык разбіць раўнадушша ў адносінах да праўды! Такая галоўная мэта разважанняў Хроснага ходу, якія падрыхтаваў індыйскі арцыбіскуп Томас. "Госпад Езус! Ты лічыш нас сябрамі, аднак і мы знаходзім у сабе сляды нявернасці, мы прызнаемся ў нашых правінах. Часта маем прытэнзіі, бываем занадта пэўныя ў сабе саміх, дык і падаем. Не дазваляй, каб гонар, самазакаханасць... бралі верх; зрабі так, каб нас не насіла ветрам догмаў, але, адказваючы міласэрднасцю ў адпаведнасці з праўдай, каб мы маглі узрастаць ...з Хрыстусам!"- маліліся прайшоўшаю ноччу некалькі мільёнаў хрысціянаў, што прайшлі разам з Папам Рымскім па Калізеі фізічна ці духоўна, далучыўшыся праз СМІ. На стацыях прагучали вершы Рамбіндраната Тагора, Вільяма Шэкспіра, Дантэ Аліг'еры. Для хрысціяніна ў Езусе ўсвядомлена веданне сілы Бога Стварыцеля. Сучасны свет ідзе той самай дарогай Кальварыі, якой йшоў Езус Хрыстус. Простыя пранізлівыя словы " VIA CRUCIS 09 " кранаюць тым, што даюць зразумець веліч малога, пачынаюць ззяць хрысціяне самага простага паходжання, як ,напрыклад, маці Тэрэза з Калькуты. У сваім напісанні Крыжовай дарогі індыйскі біскуп не забыўся аб асобе МАЦІ. Марыя ля крыжа свайго Боскага сына не кажа аніводнага горкага слова. У Багамаці дараванне і любоў перавышаюць усё і наталяюць веру і надзею. Такжа сама злоснасць і нянавісць, назбіраныя напрацягу стагоддзяў рознымі групамі людзей, могуць пераўтварыць калектыўную нянавісць у энергію стварэння і любові. На кожнай з 14 стацый вернікі выказалі пэўнасць, што смерцю Госпад Езус перамог смерць і выкупіў нам жыццё. Не забыўся аўтар і пра словы Езуса на шляху да Галгофы, звернутыя да жанок Ерусалімскіх. Плач аб дзецях - тое, што сёння можа спраўдзіцца ў сучасных маці, бо дзеці нараджаюцца ў актуальнасці пагаршэння асяроддзя, маральнай дэградацыі, якая вядзе да безадказнасці кіраўнікоў грамадстваў і структур, вынішчэння матэрыяльных рэсурсаў, страты багаццяў, дадзеных чалавеку Богам у выкарыстанне для сутворчасці ў квітненні Жыцця. Бывае, здаецца, ніхто не дбае больш аб будучыні. Разбіццё сямейных каштоўнасцей, рэлігійных традыцый, этычных нормаў паказваюць, што прыйшоў час да звароту сур'ёзнасці, каб Хірасіма і Нагасакі не ўспрымаліся як турыстычныя мэты, а цунамі і іншыя катастрофы прыклікалі кіраўнікоў да роздуму аб захаванні жыцця ў хрысціянскім памеры, на аснове хрысціянскіх прынцыпаў, дзеля чаго памёр на Крыжы Адкуплення Езус Хрыстус.
Абыякавае стаўленне не выратавала Пілата нават у яго будучай кар'еры. Колькі разоў у публічыным жыцці не робіцца, як тады, так і сёння, маральна адказных выбараў! А гэта шкодзіць як жыццёва важным пытанням асоб, так і і ўсяе чалавечае сям'і. Yзносячы малітву, упросім Госпада Езуса Хрыста, каб даў нам здольнасць напрацягу нашага нялёгкага жыццёвага руху ўгледзець святло канчатковага лёсу, бо сказана:-...не будзе больш ні смерці, ні журбы, ні тугі...і Бог асуша кожную слязіну на нашых вачах.- Гэта ёсць Дабравешчанне, якое хочым зноў аб'явіць паўсюдна, нават у месцах, дзе ніколі не ведалі Хрыста. Дзеля гэтага напружваемся, працуючы дзенна і ношна, дык,.. Госпадзе...зрабі з нас добрых веснікаў Тваёй ДобрайНавіны!" - папрасілі ад імя хрысціянаў свету ўдзельнікі Крыжовага шляху напрыканцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.