2009-04-10 11:31:05

Багдад, Кіркук,Мазул - зноў ад іх чуецца крык тугі хрысціянаў, якіх не перастаюць пераследваць у гэтыя перадпасхальныя дні. Як і з іншых месцаў Блізкага Ўсходу.


20 тысяч іракскіх хрысціянаў сустракаюць Вялікдзень далёка ад дому, у лагерах уцекачоў у Ярданіі. Ксёндз Раймонд Маўсаллі, патрыяршы вікарый хрысціянаў-халдэяў у Ярданіі, які ім нясе духоўную дапамогу некалькі гадоў, расказаў журналістам пра тугу і сум, які не зацямняе, аднак, надзеі у сэрцах хрысціянаў Усходу. Яны імкнуцца разам перамагаць боль і страх, якія заўсёды прысутныя, аднак. У абліччы таго, што адбываецца у іх на радзіме, здаецца, што хочуць зусім выгнаць вонкі ўсіх хрысціянаў. "Таму мы працягваем прасіць міжнародную супольнасць, - працягвае айцец Раймонд, - зрабіць штосьці сапраўды рашучага ды спадзяемся, што Папа Бенедыкт 16 падчас свайго веснавога апостальскага візіту ў Ярданію, Ізраіль і Палестыну ўзніме свой аўтарытэтны голас, каб спыніць гэтыя ўцёкі хрысціянаў з Блізкага Ўсходу". У Аман былі запрошаныя апостальскім нунцыям ў Ярданіі монс-рам Фрэнсісам Кулікатам іракскія біскупы, як мяркуе айцец Раймонд, для сустрэчы з Папам. Ён выказаў сумніў, каб Свяцейшы Айцец знайшоў магчымасць сустрэцца таксама з хрысціянскімі уцекачамі, якія жывуць ў лагерах, абсталяваных у Ярданіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.