2009-04-08 14:29:35

Канфэрэнцыя эўрапэйскіх камісій "Iustitia et Pax" заклікае да рашучай барацьбы з гандлем людзьмі


Канферэнцыя еўрапейскіх камісій «Iustitia et Pax» супольна з 31 нацыянальнымі камісіямі «Iustitia et Pax» заклікаюць краіны Еўропы да ратыфікацыі і спаўнення «Канвенцыі Рады Еўропы па справах дзеянняў супраць гандлю людзьмі». Сёння, 7 красавіка 2009 г., арганізацыя апублікавала спецыяльнае паведамленне адносна гэтай справы.


Паводле даных ААН па справах адукацыі, навукі і культуры (UNESKO) колькасць ахвяраў гэтага роду злачыннасці ў 2007 г. ацэньваецца ад 500 тысяч да 2 мільёнаў чалавек.


Канферэнцыя еўрапейскіх камісій «Iustitia et Pax» звяртаецца да ўсіх кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў Еўропы з заклікам да аб’яднання і прыняцця актыўнага ўдзелу ў барацьбе з гэтай праблемай.


У паведамленні падкрэсліваецца, што гандаль людзьмі датычыць не толькі асобных людзей, але і ўсяго грамадства. У дакуменце прыводзяцца таксама словы Слугі Божага Яна Паўла ІІ, які некалі назваў гандаль людзьмі «зневажаннем чалавечай годнасці і цяжкім парушэннем фундаментальных правоў чалавека».












All the contents on this site are copyrighted ©.