2009-04-07 13:18:41

У Рызе на Страсную Пятніцу па заходняй Пасхаліі пройдзе экуменічны Хросны ход на чале з кардыналам Янісам Пуятсам. Цырымонію ж узначаліць галава пратэстантаў арцыбіскуп Яніс Ванагс.


Роўна апаўдні працэсія з хрысіянаў розных намінацый накіруецца ад каталіцкага Домскага сабора святога Якуба па вуліцах латвійскай сталіцы. Прыняць ўдзел запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх веравызнанняў і тыя, хто яшчэ не вызначыў свайго увацаркаўлення. Крыжовы шлях Via crucis завершыцца каля 14-30 у лютаранскім саборы. Адбудзецца 14 стацый, падчас якіх будуць чытаныя роздумы аб крыжы Хрыста. На стацыях адбудуцца тэатралізаваныя батлейкі страсной тэматыкі. Між прыпынкамі будуць выконвацца песьняпенні з касцельнай і пратэстанцкай музыкі у выкананні рознымі хорамі парафій і дамоў малітвы. Працэсія пранясе па Рызе вялікі драўляны Крыж Гасподні ў суправаджэнні факелаў-паходняў. Гэты Крыж будзе ўсталяваны і прастаіць да праваслаўнай Пасхі ля мураў лютэранскага сабора. Ужо вядома пра 2000 чалавек, якія пажадалі прайсці па вуліцах Рыгі Хросным ходам.







All the contents on this site are copyrighted ©.