2009-04-06 14:17:39

Спачувальная тэлеграма Папы Бэнэдыкта 16 з прычыны землятрасеньня,якое наведала італьянскі горад Аквіла


Ад імя Сьвяцейшага Айца спачувальную тэлеграму на рукі арцыбіскупа Аквілы накіраваў кардынал Тарчыцыё Бэртонэ, Ватыканскі Сакратар Стану. Ён піша, што Папа Бэнэдыкт 16 спачувае дарагому насельніцтву, якое было кранута гэтым трагічным здарэньнем. Сьвяцейшы Айцец запэўнівае аб сваіх малітвах за ахвяраў землятрасеньня, асабліва за дзяцей, ды упрошвае Госпада суцяшэньня для іхніх сямейнікаў. Накіроўвае таксама словы заахвочаньня ўсім, што пацярпелі з прычыны гэтае трагэдыі як і тым, што нясуць ім дапамогу. На ўсіх надзяляе сваё спэцыяльнае Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.