2009-04-06 14:17:24

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 5-га красавіка


На заканчэньне Літургіі на Плошчы Сьвятога Пятра была адгавораная багародзічная малітва “Анёл Гасподні”. У разважаньні, якое папяраджала гэтую марыйную малітву Бэнэдыкт 16 спаслаўся да праблемы супрацьпехотных мінаў, якім ААН прысьвяціла дзень 4-га красавіка, каб зрабіць грамадзкасьць больш уражліваю на гэтую праблему.
RealAudioMP3
10-ць гадоў пасьля ўваходу ў жыцьцё нормаў Канфэнцыі, якая забараняе прымяняць гэтую зброі, жадаю заахвоціць ўсе краіны сьвету, якія гэтага яшчэ не зрабілі, падпісаць як-найхутчэй гэтыя важныя міжнародныя дакуманты гуманітарнага права, якія Апостальская Сталіца падтрымлівае. Жадаю таксама запэўніць аб маёй падтрымцы- сказаў Папа- для ўсіх намаганьняў, якія маюць на мэце апеку над ахвярамі гэтага роду зброі”.
Сьвяцейшы Айцец спаслаўся таксама да нядаўнае марское катастрофы ля ўзьбярэжжаў Лібіі. У выніку патаненьня карабля, які вёз нелегальных эмігрантаў з Афрыкі згінула больш за 200 чалаваек. Папа зьвярнуў увагу, што не можна быць абыякавым адносна трагэдый такога ж роду. Як мяркуецца ў самым толькі месяцы сакавіку на водах Міжземнага мора загінула больш за 300 чалавек, якія намагаліся прыбыць у Эўропу.
Бэнэдыкт 16 прывітаў таксама ўдзельнікаў міжнароднае сустрэчы прысьвечанай душпастырству сярод моладзі, якая гэтымі днямі адбылася ў Рыме з ініцыятывы Папскае Рады да спраў Сьвецкіх Асоб. Адною з мэтаў канфэрэнцыі былі роздумы над Сусьветнымі Днямі Моладзі. Менавіта ў рамках падрыхтовак да чарговае сустрэчы ў Мадрыце ў 2011-м годзе прадстаўнікі моладзі з Аўстраліі перадалі крыж Сусьветных Дні Моладзі сваім гішпанскім равесьнікам. Крыж разам з Іконаю Божае Маці 6-га красавіка прыбыў у Мадрыд, дзе ў пятніцу 10-га красавіка возьме ўдзел у Працэсыі Мукаў Хрыста. Затым пачнецца паломніцтва гэтых сімбаляў Сусьветных Дні Моладзі цераз дыяцэзыі Гішпаніі і Эўропы, каб вярнуцца летам 2011-га году зноў у Мадрыд.








All the contents on this site are copyrighted ©.