2009-04-06 14:18:37

Пякін. У гэты пасхальны перыяд выказаць сваю блізкасць да найбольш абяздоленых прыйшлі ў лепразорый Тай Ан да хворых праказай каталіцкія вернікі Кітаю.


Гэта толькі адзін прыклад з соцень ініцыятыў міласэрднасці, якімі кітайскія вернікі спраўджваюць запавет любові, пакінуты Ўкрыжаваным Хрыстом. Гэты перыяд кварэзімы - чатырохдзясятніцы Вялікага посту перажываецца маладой кітайскай Царквой вельмі напружана. Большасць католікаў натхнёна ўдзельнічаюць у духоўных практыкаваннях. У Шанхаі, напрыклад, у касцёле святога Язэпа 220 вернікаў сустракаюцца на духоўных практыкаваннях, прысвечаных 10 Божым прыказанням. Асабліва актыўна ўдзельнічаюць юнакі і дзяўчаты. Моладзь парафіі Ксяо Шы Хе ажыццяўляе штодзённае пакланенне Святым дарам, суправаджанае чытаннем Святога Пісання і тлумачэннем святых тэкстаў святарамі. "Ты Сын Мой ўзлюблены, у Табе Маё дабрадзеянне" - гэтыя эвангельскія радкі сталіся пунктам разважання маладога святара парафіі святога Францішка з дыяцэзіі Ганконга айца Джозэфа Лунга. Ксёндз Джозеф заклікае маладых быць фанатамі Хрыста, а не рок-зорак ці іншых артыстаў. У Тай Вані многія вернікі парафіі Чіа Йі ўдзельнічаюць у практыкаваннях на тэму "Прага Крыжа", дзе вучацца разумець сэнс пакуты ў духоўным узрастанні.







All the contents on this site are copyrighted ©.