2009-04-04 11:04:42

У выдавецтве ЕГУ выйшла хрэстаматыя па гісторыі Беларусі найнавейшага часу



Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта выпусціла яшчэ адну хрэстаматыю па гісторыі Беларусі, зборнік «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах i матэрыялах» (складальнік — кандыдат гістарычных навук Юрый Бачышча, навуковы рэдактар — Алесь Смалянчук).
Першая хрэстаматыя з гэтай серыі «Гiсторыя Беларусi канца XVIII — пачатку XX ст. у дакументах i матэрыялах» пабачыла свет у лютым 2007 г.
У пяць раздзелаў, што апісваюць асноўныя этапы гісторыі беларускага народу, увайшлі дакументы ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г да падзей, зусім блізкіх па часе. Апошні дакумент, прыкладам, датаваны сакавіком 2006 года.
Аўтар-складальнік зазначае, што дакументы для хрэстаматыі браліся з розных крыніц, але акцэнт рабіўся на ўвядзенне ў кантэкст малавядомых дакументаў і матэрыялаў.
Ю. Бачышча пры падрыхтоўцы карыстаўся не толькі беларускімі архівамі, але і архівамі Літвы.
Сярод іншага, цытуецца галоўная газета беларускіх эмігрантаў «Беларус» (Нью‑Ёрк), а таксама «Гутаркі», што падпольна саматугам выдаваў у 1970‑ыя Мікола Ермаловіч.








All the contents on this site are copyrighted ©.