2009-04-03 12:35:56

Вялікі ( Страсны ) Тыдзень у Ватыкане


У Ватыкане пададзена да ведама праграму літургічных цырымоній Вялікага Тыдня з удзелам Папы Бэнэдыкта 16-га.
І так у Вербную Нядзелю 5-га крысавіка, перад поўднем, Сьвяцейшы Айцец будзе старшынстваваць на Плошчы Сьвятога Пятра ўрачыстай Сьвятой Імшы Гасподніх Мукаў з працэсыяй Вербнае Нядзелі на ўспамін урачыстага ўезду Хрыста ў Ерусалім.. Гэта будзе адначасна Сусьветны Дзень Моладзі, які сёлета ўшаноўваецца дыяцэзальным узроўні. Ён праходзіць пад лозунгам: “Мы усклалі надзею ў Богу жывым.”
У Страсны Чацьвер 9-га красавіка, перад поўднем, Бэнэдыкт 16 адслужыць у Ватыканскай Базыліцы Імшу Крыжмы. Яна будзе адпраўдена разам з духавенствам, якое знаодзіцца ў Рыме, як знак лучнасьці Рымскага Папы з саўбратамі ў сьвятарстве. Таго ж самага дня пасьля абеду пачнуцца сьвяткаваньні Пасхальнага Трыдума, трох апошніх дзён перад Пасхай.
А гадзіне 17.30 рымскага часу Папа аслужыць у Базыліцы Сьвятога Яна на Латэране Сьвятую Імшу Гасподняе Вячэры з традыцыйным абмыцьцём ног 12-ці канонікам гэтае Базылікі.
У Вялікую Пятніцу 10-га красавіка пасьля абеду Бэнэдыкт 16 будзе старшынстваваць ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане Літургіі Гасподніх Мукаў. Таго ж самага дня вечарам, а гадзіне 22.15 паводле беларускага часу, згодна са звычаям, пакіруе набажэнствам Крыжовае Дарогі ў рымскім Калізэі.
У Вялікую Суботу 11-га красавіка а гадзіне 21-й паводле рымскага часу пачнецца ў Ватыканскай Базыліцы пад старшынствам Сьвяцейшага Айца ўрачыстая Пасхальная Вігілія з абрадам хросту дарослых асоб.
За тое ў Нядзелю Гасподняга Уваскрасеньня, перад поўднем, Бэнэдыкт 16 адслужыць на Плошчы Сьвятога Пятра Сьвятую Імшу а пасьля яе надзеліць з балкону Ватыканскае Базылікі традыцыйнае Блаславенства “Урбі эт Орбі” ( Гораду Рыму і Сьвету). Пачатак Літургіі а гадзіне 10.15 паводле рымскага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.