2009-04-03 12:37:43

Штудгард. У гэтым невялікім нямецкім горадзе штогод ўручаецца прэмія імя праваслаўнага пратаіярэя Аляксандра Меня. Сёлета прэмію аднайменнага фонду атрымала пісьменніца Людміла Уліцкая.


31 сакавіка за раман "Даніэль Штайн, перакладчык" прэмія Акадэміі каталіцкай дыяцэзіі Роттэнбург-Штудгарт і Еўрапейскай акадэміі справядлівага грамадства ды іншых расецскіх культурных структур была ўручаная славутай расейскай пісьменніцы , у прыватнасці, за нямецкамоўны варыянт. З прамовай на ўручэнні выступіў старшыня праўлення Германа - Расійскага Фонда, сам - лаўрэат прэміі Аляксандра Меня спадар Эрнст-Йорг фон Штудніц. Ён падкрэсліў, што, як было першапачаткова вызначана, ўзнагароджваюцца асобы, якія творчасцю ці дзейнасцю спрыяюць развіццю міжкультурнага дыялогу між народамі, асабліва між рускім і нямецкім. Прыгадаем, што спачатку Людміла Уліцкая збірала матэрыял для дакументальнай аповесці аб рээальнай асобе, з якой выпадкова пазнаёмілася на Святой Зямлі, - аб нямецкім айцы-францішканцы яўрэйскага паходжання Даніэлі Штайне. Але ў працэсе працы герой загінуў, і дакументальны матэрыял стаў паглыбляцца да філасофскага бачання, што і наталіла раман.Сама пісьменніца неаднаразова расказвала ў сваіх інтэрв'ю, што ў часе гутарак з айцом Даніэлям адбылося шмат містычных выпадкаў, духоўных адкрыццяў і падзей. расказаць аб іх і аб духоўным вопыце яна і пастаралася моваю мастацтва, бо суровы дакументальны жанр не здолеў бы перадаць пачуццяў і адчування Боскага подыху праз бачанне героя рамана.
Цікава, што й тут не абышлося без нашай Беларусі (www.radzima.org) "... ІІ Сусветная вайна. Тады Пушча дала прытулак не менш чым 20 000 партызанаў рознай палітычнай прыналежнасці, пераважна пра-савецкіх, кіраваных БШПД, з развітай “інфраструктурай”, уключаючы дзеючыя аэрадромы, але таксама і Арміі Краёвай (стаўпецка-налібоцкае згуртаванне), і габрэйскіх партызанскіх аддзелаў Бельскіх, Зорына і інш., якія падпарадкоўваліся савецкаму камандаванню, захоўваючы пэўную аўтаномію, і сталіся паратункам для тысячаў уцекачоў з гета Баранавічаў, Навагрудка, Менска, Мiра і іншых гарадоў i мястэчак у пушчы i яе блiжэйшых ваколiцах. Гісторыя братоў Бельскіх і іх “Ерусаліма ў лесе” стала легендай ў заходнім свеце дзякуючы дакументальным кнігам Нехамы Тэк, Пітэра Даффі, некалькім дакументальным фільмам, а ў дадзены момант закончыліся здымкі галівудскага “блокбастэра” Defiance (“Выклік”) з Д.Крэйгам у галоўнай ролі... Зрэшты, ўсе гэтыя творы абыходзяць маўчаннем ролю аддзелу Бельскіх у савецкай карнай аперацыі над мястэчкам Налібокі 08.05.1943, у адказ на супраціў жыхароў мястэчка рэквізіцыям савецкіх партызанаў, і пра якую стала спрачаюцца польскія і габрэйскія гісторыкі. Дарэчы, Пушча і яе ваколіцы адыграла вялікую ролю ў гісторыі габрэйскага народу яшчэ і тым, што адсюль паходзяць шмат дзеячоў славутай валожынскай ешывы, уключаючы заснавальніка сусветнага фундаменталісцкага руху Agudath Israel, Іцхака ХаЛеві Рабіновіча (нар. у Івенцы у 1847 г.) і (былога) прэзідэнта Ізраіля (нар. у Вішневе ў 1923 г.). Пушча ж з’яўляецца і месцам дзеяння славутага рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні 1944-га” (“Момант ісціны”), які перакладзены на дзясяткі моў, вытрымаў больш за 100 выданняў, агульным накладам больш за 1 мільён асобнікаў. Hалiбоцкая Пушча - самы ўнiкальны ў гiстарычным i культурным дачыненнi рэгiён Беларусi, дзе сплялiся славянскiя, балцкiя i габрэйскiя традыцыi...З пушчай звязаная і дзейнасць вядомага каталіцкага дзеяча Даніэля Штайна (сапр. Освальда Руфайзэна), які атрымаў шырокую вядомасць у рускамоўным свеце дзякуючы “культаваму” раману Людмілы Уліцкай “Даніэль Штайн, перакладчык” (2006), які ( будучы яўрэям) навярнуўся ў каталіцызм менавіта пад уплывам ваенных падзей у пушчы..."








All the contents on this site are copyrighted ©.