2009-04-02 13:50:37

Парыж. На свята Вялікадня 2009 года 2900 французаў прымуць хрост у каталіцкай Царкве.


Пра гэта паведамляе агенства Французскай Біскупскай Канфярэнцыі, дадаючы, што гэта значна больш чым летась. Прычым,як адзначаюць свецкія СМІ, гэта будуць у асноўным дарослыя людзі, якія выраслі ў сем'ях бацькоў і дзядоў маладзёвага пратэсту 1968 года, калі на Захадзе адбылася - пачынаючы з Францыі - свайго родуштосьці накталт "культурнай рэвалюцыі". Яна нарадзіла многія сучасныя ўплывы: перш за ўсё, адмова ад традыцый, сэксуальная свабода да разбэшчанасці, разбурэнне сям'і, "чырвоны" тэрарызм супраць "буржуа" і ўсё гэта ў форме антыклерыкалізму.







All the contents on this site are copyrighted ©.