2009-04-01 15:53:02

Каталіцкае інфармацыйнае агенства Asianews скрытыкавала ўмяшанне ўладаў Кітая ў сайт Ватыкана ў Інтэрнеце, у яго кітайскую версію.


Сайт нядаўна з'явіўся, і ўжо пачаў падзвяргацца цынзуры. Напрыклад, з яго вынішчылі Пісьмо Папы Бенедыкта 16 да кітайскіх католікаў. Прыгадаем, што гэтае пасланне было напісана ў чэрвені 2007 года. У тэксце Папа настойваў на сваім неад'емным праве прызначаць біскупаў без абвяшчэння рашэння свецкім уладам, падкрэслівае важнасць адзінства каталіцкае Царквы, якая ў КНР дагэтуль застаецца падзеленаю на "патрыятычную" - падкантрольную дзяржаве - і катакомбную, сакрэтную, якая застаецца вернай святому Пятроваму Пасаду. Напрыцягу 2-х гадоў улады Кітаю працягваюць супярэчыць распаўсюджанню слова Папы да сваіх кітайскіх вернікаў .Так, частка камп'ютарнага сайту Asianews ( Азіянавіны) застаецца недаступнай, прычым, найбольш істотная.







All the contents on this site are copyrighted ©.