2009-04-01 13:59:13

Агульная аўдыенцыя ў сераду 1-га красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец зрабіў падрахунак са свайго нядаўна закончанага Апостальскага Падарожжа ў Афрыку.
RealAudioMP3
Першае афрыканскае падарожжа Папы ў Камэрун і Анголу мела тэалагічны і душпастырскі памер. Пачалося 17-га сакавіка ў сталіцы Камэруну Яўндэ. У часе Сьвятой Імшы адслужанай на стадыёне ва ўрачыстасьць Сьвятога Язэпа Бэнэдыкт 16 абвясьціў “Інструмэнтум Лаборыс”, дакумант, які падрыхтоўвае працы да Другога Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі. Адбудзецца ён у месяцы кастрычніку, гэтага году, ў Ватыкане. У сваім навучаньні ў часе Літургіі Сьвяцейшы Айцец прыпомніў аб неабходнасьці ўзьняцьця эвангэльскай місіі на цэлым Афрыканскім Кантынэнце. Заахвоціў біскупаў, каб трываючы ў еднасьці былі прыкладам для сьвятароў, катахэтаў і вернікаў, каб з асабліваю турботаю дбалі пра фармацыю сэмінарыстаў. Заахвоціў усіх, асабліва сьвятароў, законнікаў і законніц пра празрыстае сьведчаньне хрысьціянскага жыцьця.
Працягваючы сваё падарожжа ў Анголе ў сваіх прамовах у сталіцы краіны Луандзе Бэнэдыкт 16 зьвярнуў асаблівую ўвагу на эвангэльскае пасланьне надзеі і міру. Успомніў, што хрысьціяне не могуць маўчаць у абліччы голаду, насільля, нясправялівасьці і галечы, якія пашыраюцца ў Афрыцы. Падкрэсьліў таксама адказнасьць Касьцёла ў грамадзкіх і маральных пытаньнях. Успамінаючы прыклад Сьвятога Паўла, Патрона Луанды, прыпомніў, што гэта Хрыстос мае сілу перамяніць людзей і грамадзтва. У часе сустрэчы з моладдзю Папа заахвоціў яе да бязмежнага ахвяраваньня сябе Хрысту. Зьвярнуў таксама ўвагу на асаблівую ролю жанчыны у сям”і, ў Касьцёле і ў грамадзтве. Сьвяцейшы Айцец выказаўся за прызнаньнем афрыкаснкім жанчынам поўнага права да актыўнага ўдзелу ва ўсіх галінах публічнага жыцьця. Прыпомніў бацькам і сужонкам аб асаблівай адказнасьці за сям”ю.
Даручаючы плады свайго паломніцтва і ўсю Афрыку Найсьвятой Дзеве Марыі Бэнэдыкт 16 папрасіў усіх вернікаў малітваў у намеры народаў Афрыкі.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.