2009-04-01 15:43:36

На свята праваслаўнага Вялікадня ў Мінскім клубе інвалідаў пра храме іконы "Усіх пакутных радасць" рыхтуецца спектакль "Сляпы музыкант".


Сапраўдны сляпы выканае галоўную ролю ў спектаклі па славутай п'есе Караленкі. Усе ролі выканаюць таксама людзі з абмежаванымі магчымасцямі - работнікі майстэрань пры гэтым праваслаўным прыходзе. Як паведаміла кіраўнік майстэрняў для інвалідаў Марына Краўцова, паставіць твор на сцэнеп прыхода пры царкве іконы Божае маці "Усіх пакутных радасць" дапамагаюць студэнты Белдзяржпедуніверсітэта імя Максіма Танка. Мяркуецца, што паказ пачнецца 19 красавіка для жыхароў Фрунзенскага раёна Мінска.







All the contents on this site are copyrighted ©.