2009-03-31 14:32:40

Тэрмінова спыніць уплыў на клімат планеты Зямля запатрабаваў арцыбіскуп Кентэрбері Роуэн Уільямс. Духоўны лідэр англіканскае Царквы ў чарговы раз заклікаў да абароны жыцця на Зямлі, пагрожанага неразумнай палітыкай ў галіне навакольнага асяроддзя.


"Самае сумнае, што цану глупства будуць плаціць нашы дзеці і ўнукі",- журботна заключыў арцыбіскуп Кентэрберы." Свой спецыяльны даклад ён прысвяціў сквапнасці чалавецтва, якое не хоча спыніцца вырабляць і спажываць, не думаючы аб наступствах. Людзі, калі б навучыліся справядліва дзяліць багацце, маглі б не пашыраць, але скручваць вытворчасць неабходнага, не рызыкуючы зусім загубіць навакольнае асяроддзе. Нават кароткага адпачынку Зямлі не даюць дзеля эгаістычных памкненняў, што скрушвае лідэра англіканаў. Ён прыклікае сваім дакладам усвядоміць урэшце, пакуль не позна, неабходнасць гармоніі з прыродай. Яго Высокасць Роўэн Уільямс папярэджвае: Ўсявышні не можа больш даць гарантый добрага ходу падзей, калі чалавецтва не адумаецца і не пакончыць са злосным уплывам на навакольнае асяроддзе. Немагчыма спадзявацца, што Бог умяшаецца, каб вызваліць нас ад шаленства. З хрысціянскага пункту гледжання, такое ўмяшанне супярэчыла б хрысціянству і біблістыцы, бо абараняла б ад свавольнасці граху і ад свабоды выбару, а значыць, пазбаўляла любові. Бог даў людзям добрую волю і свабоду, якая можа перкручвацца ў жудасную, - лічыць пастыр Роўэн. Кажучы пра Боскую любоў, якая не пакідае людзей, арцыбіскуп падкрэсліў, што вышэйшая сіла ў гэткім выпадку не можа сама гарантаваць шчасны канец свавольнасці чалавека. Людзям неабходна ўцяміць, што прыйшоў час змяніць сабе. Калі не - распачнуцца розныя сцэнарыі Суднага Дня, прадсказанага Святым Пісаннем. Завяршальная трагедыя чалавецтва можа быць падрыхтаваная ім самім, калі яно ці задохнецца ад атручанага паветра, ці загіне ад голаду, ці патоне па ўласнаму глупству.







All the contents on this site are copyrighted ©.