2009-03-28 11:22:20

Гаага. Навукоўцы з Галандыі зрабілі эксперымент аб уплыве ненавязлівай прапаганды алкаголю на яго спажыванне. Вынік здзівіў нават іх - у паўтара рызы падвышаецца!


Злоўжыванне алкаголю тлумачыцца першапачаткова сацыяльнымі прычынамі. Гэта вядома. Але прафесар Рутгер Энгельс з універсітэту Нэменгена упершыню ўсталячвала дакладную сувязь між рэкламай спіртнога і колькасцю выпіўкі. У эксперыменце ўдзельнічалі 80 мужчын сяброўскімі парамі. Кожных двух сябрукоў змясцілі ў зручныя пакоі з канапай, вялікім тэлевізарам, сталом і халадзільнікам, забітым півам, віном, безалкагольнымі напоямі і закускамі. Палова глядзела фільмы без прыгожа пададзеных сцэн з прыёмам алкаголю, другая палова - наадварот. Адпаведна рэклама была алкагольнаю і безалкагольнаю. Абедзьве групы былі аматарамі алкаголю. Але тыя, што глядзелі нейтральныя фільмы , прерабіваныя рэкламай ежы ці мэблі, выпілі ў паўтара разы меньш за тых. што глядзелі фільма, у герояў якіх пастаянна была шклянка ў руцэ, а ў паўзах рэкламаваліся спіртовыя напоі. Вучоныя заўважылі напрканцы, што паводзіны кожнага чалавека утрымліваюць у сабе канфармізм, жаданне прыпадабняцца да іншых. Чым чаалвек маладзейшы, тым больш гэта выяўляецца. Цяпер даследчыкі паўтораць экперымент з жанчынамі. Аднак ужо ім ясна - пастаянны паказ прыгожых актораў у багатых інтэр'ерах. на пляжах, у рэстаранах - з бакаламі ў руках спрыяюць злоўжыванню алкаголю ў гледачоў, ажно да небяспечных узроўней.












All the contents on this site are copyrighted ©.