Беларусь чакае на візіт Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Кірыла. Мяркуецца, што
ён пройдзе ў верасні.
Аб сваім намеры наведаць Кіеў і Мінск новы Патрыярх гаварыў пры розных нагодах,
у тым ліку і на нядаўняй спецыяльнай прэсавай канфярэнцыі ў Калінінградзе. Што тычыцца
часткі, якая нас асабліва цікавіць, Уладыка, у прыватнасці, сказаў:"Беларусь - важная
частка гістарычнай русі...хачу маліцца разам з дабрачынным беларускім народам...гэта
Белая русь, Светлая Русь, разам з народам якой я таксама жадаю пабыць".