2009-03-27 13:02:39

Апостальская Сталіца робіць заклік пра матарыяльную падтрымку для хрысьціян, якія жывуць на Сьвятой Зямлі


У Вялікую Пятніцу ў Каталіцкім Касьцёле ва ўсім сьвеце адбудзецца традыцыйная зборка фондаў у карысьць Касьцёла Сьвятой Зямлі. Пры гэтай нагодзе пасланьне да біскупаў сьвету накіравала Ватыканская Кангрэгацыя да спраў Усходніх Цэркваў. Заахвочваючы да салідарнасьці з хрысьціянамі Блізкага Усходу падкрэсьлівае іх цяжкае становішча, што спалучана з недахопам міру і адкрытаю ранаю, якая спрычыніла насільле ў гэтым рэгіёне. Кангрэгацыя падкрэсьлівае праблему эміграцыі, якая нясе рызыка, што зямля, якая ёсьць калыскаю хрысьціянства астанецца без пасьлядоўнікаў Хрыста.
Сёньняшнія хрысьціяне ёсьць нашчадкамі тых людзей- сказаў Ватыканскаму Радыё айцец Ніткевіч- якія пачулі словы Эвангэльля ад самога Хрыста і Апосталаў. Ёсьць затым працягласьць. Дзеля гэтага мы сёньня не можам дазволіць на тое, каб тыя ўсе людзі, ў пошуках лепшых эканамічных умоваў выязджалі на Захад. Мэтаю зборкі фондаў ёсьць апека над гэтаю хрысьціянскаю грамадзкасьцю, якая жыве сёньня ў Ізраілі, на тэрыторыяхПалестынскае Аўтаноміі, ў Ярданіі, Лібане а таксама ў Ягіпце, дзе Госпад Ісус разам з Божаю Маці і Сьвятым Язэпам правялі крышку свайго жыцьця- сказаў монс. Ніткевіч.








All the contents on this site are copyrighted ©.