2009-03-26 13:17:53

Cтамбул. Тут, на Канстантынопальскім пасадзе у царкве Панагіі ў Бялградскім лесе Усяленскі Патрыярх Барталамей ушанаваў памяць заснавальніцы каталіцкага Руху Факалярынаў Кьары Любіч.


Клара памёрла год таму. "Яна сталася Божым дарам не толькі для католікаў, але й для праваслаўных",- сказаў у прапаведванні падчас памінальнай службы Патрыярх. "Сёння мы ўжо не плачам, але поўнімся радасцю, успамінаючы абяззбройвачую сілу яе ўсмешкі",- выказаў агульныя эмоцыі Барталамей 1-шы. Усяленскі праваслаўны Патрыярх прыпомніў, што Рух распачынаўся з невялікай групы аднадумцаў, што сабраліся вакол Кьары пасля 2-й Сусветнай вайны, каб дапамагчы яе ахвярам. Ён падкрэсліў, што міласэрдныя іх справы не ведалі нігеаграфічных, ні этнічных, ні канфесійных межаў. Ён расказаў пра асабістае знаёмства з Кьярай(што значыцьпа-нашаму Светлая). Ён вучыўся тады ў Рыме і напаткаў Факалярынаў. Як расказаў зараз праваслаўны Патрыярх. яны ўразілі яго прастатой веры і радасцю дзеля любові да бліжняга. перад смерцю Кьяры Барталамей наведаў яе ў рымскай клініцы "Джэмеллі". У заключэнне Усяленскі Патрыярх сказаў:"У ейнай ззяючай радасці пры наведанні мы адчулі чаканне адзінства нашых Цэркваў-сёстраў. Яе праект й павінен кіраваць усімі намі ў выкананні наканавання Госпада - асвятляць свет добрымі справамі"







All the contents on this site are copyrighted ©.