2009-03-25 13:56:27

У Беларусі ўпершыню апублікаваны "Мемарыял Вітаўта"


Гэта ўнікальная пісьмовая крыніца на гісторыі ВКЛ XIV ст.
Пераклад дакумента пабачыў свет на старонках апошняга нумара часопіса «Беларуская думка»
Аўтар публікацыі гісторык Алег Ліцкевіч. Даследчык у інтэрвію БЕЛТА паведаміў, што:
«Мемарыял Вітаўта» датуецца 1390 г. Князь Вітаўт узняў тады паўстанне супраць свайго стрыечнага брата, караля Польшчы, вялікага князя літоўскага Ягайлы. Збегшы ў Прусію, Вітаўт вымушаны быў патлумачыць магістру Тэўтонскага ордэна сваю палітыку і распавесці пра многія таямніцы гісторыі Вялікага княства. Гэтая прамова, запісаная пісарам крыжакоў на старажытнай нямецкай мове, і атрымала ў навуковай літаратуры умоўную назву «Мемарыял Вітаўта». У дакументальным помніку апавядаецца пра гісторыю ВКЛ з 1341 па 1389 гг.
«Мемарыял Вітаўта» мае велізарнае значэнне для даследавання гісторыі старажытных беларускіх земляў ‑‑ віцебскага, крэўскага, гальшанскага, дрцуцкага, наваградскага княстваў».
Цяпер рукапіс, у які запісаны «Мемарыял Вітаўта», знаходзіцца ў адным з архіваў Берліна. Дагэтуль ён перакладаўся толькі на польскую і літоўскую мову.








All the contents on this site are copyrighted ©.