Сьвятая Зямля: малітоўны ланцуг у намеры візыту Папы Бэнэдыкта 16
Сёстры законныя з Іерусаліма і Бэтлеема стварылі малітоўны ланцуг у намеры таго, каб
пілігрымка Бэнэдыкта XVI у Святую Зямлю «прынесла плады духоўнага аднаўлення, супакою
і стабілізацыі». Такім чынам сёстры розных інстытутаў кансэкраванага жыцця рыхтуюцца
да візіту Папы, які адбудзецца з 8 па 15 мая 2009 г. Кожны дзень у 18.00 кожная
законніца, дзе б яна ў гэты час не знаходзілася, перарывае свае заняткі і чытае малітву
«Ойча наш...». Як паведаміла с. Сара з брыгіцкага кляштара ў Бэтлееме, мясцовыя хрысціяне
прагнуць пачуць ад Святога Айца «словы суцяшэння, якія б далі мужнасці і заахвоцілі
ісці наперад, нягледзячы на ўсе праблемы». Самая сур’ёзная праблема заключаецца ў
тым, што хрысціяне выязджаюць са Святой Зямлі. «Эміграцыя не з’яўляецца
выйсцем, калі гаворка ідзе пра мір і стабільную будучыню», — лічыць с. Сара, а таксама
падкрэслівае, што ў вырашэнні гэтай праблемы могуць дапамагчы пілігрымкі ў Святую
Зямлю з усяго свету, якія не толькі падтрымліваюць лакальную гаспадарку, але таксама
«служаць узмацненню веры» мясцовых хрысціянаў.