2009-03-23 11:36:14

Сустрэча Папы з прадстаўнікамі каталіцкіх рухаў Анголы


У нядзелю 22-га сакавіка Бэнэдыкт 16 пасьля абеду сустрэўся ў парафіі Сьвятога Антонія ў Луандзе з прадстаўнікамі каталіцкіх рухаў, якія займаюцца сацыяльным павышэньнем жанчын у гэтай краіне.
У імені сабраных Сьвяцейшага Айца прывітаў арцыбіскуп Альвэс, адказны ў Анголе за душпастырства сярод сьвецкіх асоб. Ён у сваім слове прыпомніў аб зьнішчэньнях з прычыны нядаўняе грамадзянскае вайны. Да найважнейшых цяперашніх выклікаў залічыў справу абароны жыцьця ў абліччы сур”ёзнае праблемы аборту, зьберажэньне якасьці жыцьця ў абліччы пагрозы грамадзкага разьвіцьця, ўбоства і недахопу санітарнае апекі ды пабудову грамадзтва больш братэрскага.
Папа паклікаў жанчыны Анголы ставаць у абароне жыцьця. Пакдкрэсьліў, што мужчына і жанчына пакліканыя да жыцьця ў глыбокай супольнасьці, ва ўзаемным прызнаньні і ў дары з самых сябе. Далей Бэнэдыкт 16 сказаў, што жанчыны маюць права да поўнага права да ўдзельнічаньня ва ўсіх галінах публічнага жыцьця. Аднак прызнаньне іхняе ролі ў палітычнай сфэры не павінна перашкаджаць ў іхняй незаступнай функцыі ў лоне сям”і. Адначасна Папа падкрэсьліў адказнасьць за сям”ю бацькоў і сужонкаў. Акружаньне сям”ю апекаю належыць да асноўных заданьняў Касьцёла- прыпомніў Сьвяцейшы Айцец каталіцкім рухам у карысьць сацыяльнага павышэньня жанчын у грамадзтве.








All the contents on this site are copyrighted ©.