2009-03-23 11:34:25

Закончылася Апостальскае падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Афрыку. Разьвітальная цырымонія ў Луандзе


У панядзелак раніцай 23-га сакавіка Папа разьвітаўся з Анголай і цэлай Афрыкай. У сваёй прамове на лётнішчы зрабіў заклік да кіруючых краінаю, каб дбалі пра супольнае дабро, а не пра ўласныя карысьці, клапоцячыся асабліва пра найбольш убогіх. Такім чынам зьдзейсьняць “атрыманую місію не для самых сябе, але маючы на ўвазе супольнае дабро”. Нашыя сэрцы не могуць зазнаць міру, бачачы церпячых братоў з прычыны недахопу ежы, працы, даху над галавою ды іншых асноўных даброў. Тымчасам, каб запрапанаваць канкрэтны адказ гэтым нашым братам першым выклікам ёсьць салідарнасьць: салідарнасьць паміж пакаленьнямі, салідарнасьць паміж краінамі і кантынэнтамі, якая дае пачатак што-раз больш справядліваму падзелу багацьцяў зямлі паміж усіх людзей- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.
Дарагія браты і сёстры з Афрыкі, дарагія жыхары Анголы, адвагі!- зрабіў заклік Бэнэдыкт 16. На заканчэньне сваей прамовы паклікаў іх, каб не затрымліваліся ў далейшым імкненьні дарогаю міру, ажыцьцяўляючы жэсты прабачэньня і працуючы у карысьць нацыянальнага прымірэньня, каб ніколі насільле не перамагло дыялогу; страх і зьнеахвочаньне не перамагло давер”я, а гнеў братэрскае любові. Гэта можа стацца тады, калі прызнаеце сябе ўзаемна як дзяцей гэтага самага і адзінага Нябеснага Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.