Пасьля Сьвятой Імшы Бэнэдыкт 16 адгаварыў паўднёвую багародзічную малітву “Анёл Гасподні”.
У сваім разважаньні Папа ўпрошваў Марыю, каб надалей дапамагала народу Анголы ў выконваньні
заданьня нацыянальнага прымірэньня пасьля дасьведчаньняў грамадзянскае вайны. Сьвяцейшы
Айцец далей падкрэсьліў, што мужчыны і жанчыны з усіх частак сьвету накіроўваюць
сёньня свой зрок на Афрыку, каб гэты вялікі кантынэнт, так поўны надзеі, але таксама
так вельмі прагнучы справядлівасьці, міру ды здаровага і поўнага разьвіцьця, мог запэўніць
свайму народу будучыню поступу і міру. Затым Бэнэдыкт 16 прасіў Марыю, каб вымаліла
ўсім жыхарам Анголы ласку сапраўднага прабачэньня, пашаны іншых і супрацоўніцтва,
якое можа павесьці наперад вялікую справу адбудовы краіны пасьля грамадзянскае вайны.
Паклікаў Яе таксама , каб прыпамінала хрысьціянам аб абавязку любіць бліжняга, быць
будаўнічым міру, аб тым, што мы першыя маем прабачаць тым, якія зграшылі супраць нас. Тут
у Афрыцы мы упрошваем Марыю ў спэцыяльны спосаб, каб упрасіла міру, наверненьня сэрца
і заканчэньня канфлікту ў суседнім рэгіёне Вялікіх Возераў. Хай Ейны Сын, Князь Міру
, аблегчыць церпячым, суцешыць плачучых і ўзмацуе ўсіх, якія вядуць цяжкі працэс дыялогу,
перагавораў і спыненьня насільля- маліўся Бэнэдыкт 16.