2009-03-21 12:08:51

Працягваецца Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Афрыку. Сёньня другі дзень візыту ў Анголу



Раніцай ў суботу 21-га сакавіка Папа адслужыў Сьвятую Імшу ў Касьцёле Сьвятога Паўла ў Луандзе, ў якой ўдзельнічалі біскупы, сьвятары, законнікі і законніцы, члены царкоўных рухаў і катэхэтаў Анголы ды Востраваў Сьвятога Тамаша. У сталіцы Анголы ёсьць вельмі душна, проста трапікальнае надвор”е. Па дарозе з Нунцыятуры да сьвятыні Папу віталі тысячы вернікаў. У Імшы удзельнічалі прадстаўнікі Касьцёлаў з Мазамбіку, Намібіі, Паўднёва Афрыканскае Рэспублікі, Зімбабвэ і Конга.
У Анголе працуе каля 800 сьвятароў ды каля 2.300 законнікаў і законніц. Да Касьцёла належыць каля 55-ці працэнтаў усяго насельніцтва, якога больш за 18-ць мільёнаў. Ёсьць там 18-ць дыяцэзый. Хрысьціян іншых веравызнаньняў каля 15-ці працэнтаў.
“Дапаможам сустрэцца чалавечай галечы з Божаю Міласэрнасьцю”- сказаў Папа ў часе Сьвятой Імшы. Спасылаючыся да чытаньняў Сьвятой Імшы Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што толькі Бог ёсьць лекарам чалавечых сэрцаў, каб чалавечая галеча магла сустрэцца з Божаю Міласэрнасьц. Прыкладам поўнае адданасьці Богу ёсьць эвангэльскі мытнік, які сьвядомы сваіх грахоў, просіць Бога літасьці. Аб Богу багатым у Міласэрнасьць гаворыць таксама Апостал Народаў. Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што ў гэтым годзе мы ушаноўваем 2000 тысячную гадавіну народзін Сьвятога Паўла, дзякуючы якому многа народаў пазнала Сьвятло Хрыста.
Папа заахвоціў Касьцёл у Анголе да пазнаньня Уваскрослага Госпада, ў якім усе ахрышчаныя становяць адно. Прыпомніў, што мела гэта месца таксама ў гісторыі Анголы, дзе 500-т гадоў таму назад два народы Банта і Партугальцы маглі знайсьці ў хрысьціянскай рэлігіі плоскасьці прымірэньня. Заданьнем духавенства і вернікаў сьвецкіх асоб ёсьць даваньне Уваскрослага Хрыста сваім суайчыннікам. Сьвяцейшы Айцец заўважыў, што “многія з іх жывуць у страху перад духамі і нячыстымі сіламі, дэзарыентаваныя здольныя паслаць дзяцей і старэйшых асоб на вуліцу, таму што – як гавораць ёсьць ведзьмярамі. Бэндыкт 16 да адпор закідам асоб, якія адмаўляюць неабходнасьць эвангэлізацыі, сьцвярджаючы, што кожны мае сваю праўду і паводле яе павінен жыць. “Нашым абавязкам ёсьць даваць усім магчымасьць асягнуць Вечнае Жыцьцё- падкрэсьліў Папа і на заканчэньне прыпомніў словы Сьвятога Паўла: “Я абвяшчаю Эвангэльле бо на мне ляжыць абавязак і гора мне, калі я не абвяшчаю Эвангэльля”.








All the contents on this site are copyrighted ©.