2009-03-20 15:42:21

" Пашыраць мір, пакончыць з несправялівасцю і голадам!" - запавет Папы для хрысціянства Камеруна .У пятніцу, 20 сакавіка Бенедыкт 16 развітаўся з Камерунам і пераляцеў у Анголу.


Перасекшы паветраную прастору Гвінеі Экв., Габону, Рэспублікі і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Папа Бенедыкт 16 накіраваў прэзідэнтам краін свае прывітальныя тэлеграмы.
А падчас пышнай прыгожай цырымоніі развітання ў аэрапорце камерунскай сталіцы Бенедыкт 16 падзякваў дарагай каталіцкай грамадзе і яе пастырам, а таксама ўладам краіны за цёплы, як афрыканскае сонейка, прыём, які надаў сіл і радасці яму ды цэламу Сусветнаму касцёлу. Папа прыпомніў галоўныя этапы гэтых дзён ягонага Першага апостальскага падарожжа ў Афрыку ( мы пра іх падрабязна паведамлялі ад пачатку, 17.03). Адным з важнейшых момантаў сталася сутрэча з членамі Спецыяльнай рады Сіноду Біскупаў для Афрыкі ў Апостальскай нунцыятуры ўчора, у чацвер. Павітаўшы кардыналаў і ўсіх "дарагіх братоў у біскупстве", Святы Айцец прыпомніў адразу аб 1-й Спецыяльнай афрыканскай асамблеі, скліканай Папам Янам Паўлам 2 у 1995 годзе, дзе Афрыка была называная "кантынентам надзеі". Цяпер, у чаканні наступнай, цэлая Сусветная каталіцкая Царква глядзіць на Афрыку з даверам, што ўзрастанне каталіцтва на кантыненце будзе не толькі колькаснае, але і якаснае. Папа засяродзіўся тут на тае адказнасці, якая была ад пачатку нададзеная гэтай зямлі самім фактам таго, што яна сталася месцам выратавання Сына Божага і чалавечага - самога Госпада Езуса Хрыста на пачатку Ягонага земскага жыцця. "Дзякуючы Езусу і праз 2000 гадоў семя Ягонае прысутнасці знаходзіцца ў глыбіні сэрца гэтага дарагога кантыненту, і прарастае паціху праз ягоную пакутную чалавечую гісторыю...Разважаючы над гэтым першым этапам Хрыстовага kenosi -- самапрыніжэння, кожны афрыканец можа знайсці ў сабе дастаткова сілы, каб пераадольваць штодзённыя выпрабаванні, часта вельмі цяжкія, і ў змаганні знаходзіць новыя вялізныя прасцягі веры і надзеі, якія дапамогуць узрастаць у Богу." Далей Папа прыпомніў патрыстычныя традыцыі, у прыватнасці, апавяд Марка, які перадаў для нас тое, аб чым настаўляў апостал Пётр:,"прыйшоўшы ў Александрыю, каб ажывіць пасеў, зроблены Госпадам.".. Гэты Эвангеліст(Марк) ...прынёс ў Афрыку сведчанне крыжовай смерці Божага Сына - апошняга моманту Ягонага самапрыніжэння - kenosi і Ягонай вызваляльнай эвангелізацыі, каб у кожнай мове абвешчана было: Езус Хрыстус ёсць Госпадам у Хвале Божае. Дабравешчанне аб Божым Валадарстве хутка было распаўсюджана на поўначы вашага кантынента, на якім заззялі свае мучанікі і выдатныя тэолагі."... У далейшым гістарычным экскурсе Папа прыпомніў аб шматлікіх місіянарах, якія прыбывалі на кантынент і часта ставаліся тут мучанікамі за веру. У 15-16 стагоддзях былі эвангелізаваныя народы над Сахарай. У 19-20 стагоддзях на кантынент прыбывалі міласэрдныя і місійныя хвалі з Еўропы і Амерыкі. Бенедыкт 16 падзякваў усім мужчынам і жанчынам - місіянарам, якія дабрадзейнічалі ў імя Хрыстовае. "Мы ...дачакаліся гістарычнага моманту, - сказаў далей Папа,- які, з грамадзянскага пункту гледжання, супаў з аднойдзенай незалежнасцю і, з царкоўнага, з падзеяю 2 Ватыканскага Сабору. У гэты перыяд Касцёл Афрыкі рыхтаваў і канструяваў новыя нацыянальныя тоесамасці і паралельна намагаўся ўводзіць разуменне хрысціянства ў адпаведнасці з нацыянальнымі асаблівасцямі... Было б добра, каб вашы тэолагі працягвалі выяўляць глыбіню Таямніцы Найсвятой Тройцы і яе значэнне для штодзённага жыцця. Магчыма, гэтае стагоддзе, праз Божую Ласку, дасць адраджэнне, натуральна, у сучаснай форме, славутай Александрыйскай школы." Далей Папа навучаў аб неабходнасці уцелавіць містрэрыю Царквы-сям'і, прыпомніўшы цяперашнія моцныя падрыхтоўкі да 2-й Спецыяльнай асамблеі Сыноду біскупаў для Афрыкі, закліканаму садзейнічаць прымірэнню, справядлівасйці і міру. "Ваш кантынент ...стаўся сумным тэатрам вялікіх трагедый, якія заклікаюць да сапраўднага прымірэння народаў, этнасаў, асоб. Для нас, хрысціянаў, прымірэнне ўкарэненае ў міласэрднай Боскае Айцовае Любові і ажыццяўляецца праз асобу - Езуса Хрыста , Які, з Духам Святым, падарыў усім магчымасць ласкі прымірэння, неабходнага для будавання лепшага міру...Усе вы ёсць дзецьмі Божымі, незалежна ад паходжання - этнічнага ці культурнага, расавага ці рэлігійнага...З такім перакананнем магчыма ўрэшце канструяваць Афрыку справядлівасці і міру, на вышыні апраўдання законных чаканняў усіх сваіх дзяцей!"- сказаў у заключэнне Папа, завершыўшы сустрэчу з біскупствам супольнаю малітваю за Афрыку да Маці Божае - заступніцы Афрыкі".












All the contents on this site are copyrighted ©.