Сьвятая Імша з нагоды апублікаваньня "Instrumentum Laboris" для Сыноду Біскупаў адносна
Афрыкі
А гадзіне 10-й паводле камэрунскага часу, ў чацьвер 19-га сакавіка, Бэнэдыкт 16 адслужыў
Сьвятую Імшу на гарадзкім старыёне ў Яўндэ з нагоды апублікаваньня “Instrumentum Laboris”
для прац Другога Спэцыяльнага Зграмаджаньня Сыноду Біскупаў для Афрыкі. У сваім
слове скіраваным да афрыканскіх сем”яў Сьвяцейшы Айцец перасьцярог: “Не дайце сябе
зьняволіць эгаістычным ілюзыямі і фальшывымі ідэаламі”. Зрабіў заклік да бацькоў,
“каб перадавалі сваім дзецям гуманістычныя і духоўныя вартасьці”, якія “падрыхтоўваюць
іхнія дзеці да жыцьця ў любові і пашане Бога”. Папа перасьцярог перад “матарыяльнаю
тыраніяю”, якая не турбуецца пра найбольш убогіх. “Уся Афрыка, а Камэрун у асаблівы
спосаб падвяргаецца небясьпецы, калі не прызнае Сапраўднага Дацеля Жыцьця. Далей
ў сваёй прамове Папа зрабіў заклік да аховы кожнага чалавечага жыцьця падкрэсьліваючы,
што “ёсьць гэта згоднае як са Сьвятым Пісаньнем так і з наймудрэйшымі традыцыямі кантынэнту.
Кожная асоба мусіць жыць. Сьмерць не можа перамагчы жыцьцё. Сьмерць ніколі не будзе
мець апошняга слова”.- дадаў. Зьвяртаючыся да моладзі Бэнэдыкт 16 заахвоціў яе,
каб у абліччы цяжкасьцяў жыцьця былі адважнымі. “Вашае жыцьцё мае ў вачах Бога незвычайную
цану. Дазвольце даручыць сябе Хрысту, палюбіце Яго: ў сьвятарстве, пасьвячаным жыцьці.
Гэта цудоўнае служэньне. Накіроўваючы словы да сіротаў, дзяцей вуліцы ды да тых,
якія сілком аддзеленыя ад сваіх бацькоў, над якімі зьдзекваюцца і ёсьць выкарыстоўваныя,
на сілу зацягваюць у войска Бэнэдыкт 16 сказаў: “Бог вас любіць, не забудзе пра вас
а Сьвяты Язэп вас сьцеражэ. З даверам яго прызывайце”. На заканчэньне Сьвятой
Імшы Папа зьвярнуўся да біскупаў Афрыканскага кантынэнту, якія ў месяцы кастрычніку
прыбудуць у Рым на Другое Надзвычайнае Зграмаджаньне Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі.
Бэнэдыкт 16 перадаў ім “Інструмэнтум Лаборыс”- рабочы дакумант, які зьяўляецца асноваю
прац для ўдзельнікаў Сыноду. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што гэты дакумант ёсьць
плодам роздумаў пастыраў Чорнага Кантынэнту. Адлюстроўвае таксама вялікі дынамізм
Касьцёла ў Арфцы ды выклікі, якія стаяць перад ім. Папа мае давер, што працы Сыноду
прычыняцца да ўзросту надзеі на цэлым кантынэнце. Жадае таксама ажыўленьня эвангэлізацыі
і місіі, ў служэньні прымірэньню, справядлівасьці і міру. Бэнэдыкт 16 папрасіў
у вернікаў малітваў у намеры падрыхтовак да Сыноду, гэтага важнага касьцельнага здарэньня.