2009-03-19 14:01:52

Сустрэча з прадстаўнікамі музульманскае супольнасьці


Гэты дзень, значыць 19-га сакавіка, пачаў Папа а гадзіне 8.45 ад сустрэчы з прадстаўнікамі музульманскае супольнасьці, якая адбылася ў Апостальскай Нунцыятуры ў Яўндэ. У Камэруне хрысьціяне становяць 42-а працэнты ўсяго насельніцтва, якога больш за 18-ць мільёнаў. Ёсьць каля 22-х працэнтаў пасьлядоўнікаў іслама.
Сваю прамову Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў значэньню рэлігіі ў разуменьні культуры і сьвету ды ў будаваньні мірнага суіснаваньня ўсіх народаў. З вялікім прызнаньнем гаварыў аб Камэрунскім Таварыстве ў карысьць Міжрэлігійнага Дыялогу, якое паказвае, як вельмі такі дыялог пабольшвае ўзаемнае зразуменьне і прычыняецца да пабудовы трывалага і справядлівага палітычнага ладу.
Папа прыпомніў, што Камэрун ёсьць месцам прыстанішча для тысячаў хрысьціян і музульманаў, якія “не толькі падтрымліваюць поўнае разьвіцьцё чалавечае асобы, але таксама падтрымліваюць вузы салідарнасьці са сваімі бліжнімі і дзейнічаюць у карысьць супольнага дабра. Сапраўдная рэлігія пашырае гарызонты чалавечага разуменьня і стаецца асноваю кожнае сапраўднае чалавечае культуры. Яна адкідае ўсялякага роду формы насільля і таталітарызму. Бэнэдыкт 16 заахвоціў “другіх прыяцеляў” музульманаў рабіць усё, “каб у грамадзтва пранікалі тыя вартасьці, якія павышаюць чалавечую культуру” і каб “узывалі іншыя асобы да дзеяньня ў будаваньні цывілізацыі любові. “Каб супрацоўніцтва паміж музульманамі, католькамі ды іншымі хрысьціянамі ў Камэруне, магло быць для іншых афрыканскаіх краін прыкладам вялікага патэнцыялу міжрэлігійнага заангажаваньня ў карысьць міру, справядлівасьці і супольнага дабра”- завершыў сваю прамову Папа да музульманаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.