18-га сакавіка позным вечарам Папа сустрэўся з камэрунскім духавенствам у Базыліцы
Марыі Каралевы Апосталаў у Яўндэ. На сустрэчу з Папам прыбыло больш за 700 духоўных
асоб, якія прадстаўлялі 24-ы дыяцэзыі, што існуюць у Камэруне. Сваё разважаньне
Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў Сьвятому Язэпе сказаўшы, “што быць айцом абазначае, перад
усім, быць слугою жыцьця і ўзрастаньня. Сьвяты Язэп з огляду на Хрыста зазнаў перасьледаваньне,
выгнаньне ды убоства. Мусіў жыць па-за сваім горадам. Адзінаю ягонаю ўзнагародаю
было тое, што мог быць з Хрыстом”- сказаў Папа. Далей падкрэсьліў, што сьвятары пакліканыя
да перажываньня бацькоўства ў штодзённых заданьнях. Жывучы глыбокаю прыязьню з Хрыстом
сьвятар адкрывае сапраўдную свабоду і глыбокую радасьць. Зьвяртаючыся да вернікаў
іншых хрысьціянскіх веравызнаньняў Папа прыпомніў, што “шуканьне адзінства вучняў
Хрыста ёсьць вялікім выклікам. Вядзе ён нас з пачатку да наверненьня да асобы Хрыста.
Гэта ў Ім мы пакліканыя да прызнаньня сябе братамі, дзяцьмі таго ж самага Айца. У
гэтым годзе прысьвечаным Апосталу Паўлу зьвернемся супольна да яго, каб слухаць і
навучыцца “веры і праўды” ў якой ўкароненыя матывы еднасьці вучняў Хрыста- сказаў
Папа