2009-03-18 13:30:37

Працягваецца Апостальскае Падарожжа Бэнэдыкта 16 ў Афрыку. Сёньня другі дзень. Сустрэча з біскупамі Камэруну


У сераду раніцай 18-га сакавіка Сьвяцейшы Айцец склаў візыт ветлівасьці Прэзыдэнту Камэруну спадару Паўлю Бія ў ягонай рэзыдэнцыі. Сустрэча працягвалася каля гадзіны часу. Афіцыяльных прамоваў не было.
Затым Папа прыбыў да Касьцёла Christ-Roi ( Хрыста Караля), ў сталіцы Яўндэ дзе адбылася сустрэча з біскупамі краіны. У сваім слове да іх Папа прыпомніў аб абавязку абвяшчаньня Эвангэльля. “Наказ, які Касьцёл атрымаў ад Хрыста, астаецца прыярытэтам, бо ж многа яшчэ ёсьць асоб, якія чакаюць на пасланьне надзеі. Умоваю ўзьняцьця эвангэлізацыйнае місіі ёсьць глыбокая еднасьць пастыраў камэрунскага Касьцёла. Сьвяцейшы Айцец паклікаў біскупаў да падтрымліваньня шчыльных адносін са сваімі сьвятарамі. Сапраўднасьць іхняга сьведчаньня патрабуе, каб не было падзелаў паміж тым чаго навучаюць, а тым як жывуць на штодзень.
Далей ў сваёй прамове да камэрунскіх біскупаў Папа выказаў сваё задавальненьне з вялікае колькасьці кандыдатаў да сьвятарства. Падкрэсьліў неабходнасьць сур”ёзнага распазнаньня пакліканьня кожнага з іх ды ўласьцівае падрыхтоўкі асоб, што адказныя за іхнюю фармацыю.
Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў таксама пра турботу аб сям”і. У абліччы сэкулярызацыі грамадзтва неабходным зьяўляецца абарона істотных вартасьцяў афрыканскае сям”і: “Разьвіваючы душпастырства сем”яў распаўсюджвайце лепшае зразуменьне натуры, годнасьці і ролі шлюбнага саюзу, які павінен быць стабільны і неразрыўны- сьцвердзіў Бэнэдыкт 16.
У абліччы распаўсюджваньня сэктаў , забабонаў а таксама рэлятывізму Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік пра лепшую фармацыю дзяцей і моладзі. Указаў на патрэбу акадэміцкага душпастырства і ствараньня кругоў, якія паглыбляюць інтэлектуальнае знаёмства праўдаў веры.
На заканчэньне сваей прамовы да камэрунскіх біскупаў Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што ў кантэксьце глабалізацыі Касьцёл зьвяртае асаблівую ўвагу на долю асобаў найбольш безабаронных і абарону правоў убогіх. Такім чынам вернікі канкрэтна зразумець, што Касьцёл ёсьць сапраўднаю Божаю сям”ю, абьяднанаю братэрскаю любовю. Зазначыў, што абавязкам хрысьціян, асабліва адказных у грамадзкім, эканамічным і палітычным жыцьці ёсьць карыстаньне з грамадзкае навукі Касьцёла. Такім чынам хрысьціяне могуць ўнесьці свой ўклад у будаваньне сьвету больш справядлівага, ў якім кожны будзе годна жыць”







All the contents on this site are copyrighted ©.