2009-03-16 12:41:50

Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Кірыл звярнуў увагу на неабходнасць ўзмацнення духоўнасці ў сучасных праваслаўных манастырах.


Абапіраючыся на багаты жыццёвы вопыт, кіраўнік РП Царквы на сустрэчы з духавенствам Тульскай вобласці сказаў:"Ці кожны манастыр у нас з'яўляецца цэнтрам духоўнага жыцця? Для мяне гэта вялікае пытанне;..далёка не ў кожным назіраецца духоўная дабрачыннасць". Прадстаяцель заўважыў, што часта кіраўнікі многіх абіцелей засяроджаюць увагу толькі на матэрыяльных пытаннях: рамонце, добраўпарадкаванні, арганізацыі сельскагаспадарчай тэрыторыі. Гэта добра. Але нельга забывацца на духоўнасць. "Прынцыпова, - зазначыў Уладыка, - каб манахі не пераўтвараліся ў простых работнікаў, а паслухмянасць не замяняла духоўнага жыцця. " Вельмі важным лічыць Патрыярх Кірыл атрыманне насельнікамі манастыроў багаслоўскай адукацыі, але заўважвае, што ў большасці няма да гэтага патрэбы. Таму адсутнасць багаслоўскіх ведаў падмяняецца забабонамі рознага роду. Па словах Уладыкі клопату аб духоўным выхаванні манаства сёння няма.







All the contents on this site are copyrighted ©.