2009-03-13 12:50:12

Папа Бэнэдыкт 16 адведае рымскую Сынагогу


Восеньню гэтага году Сьвяцейшы Айцец адведае рымскую Сынагогу. Гэтую вестку, якую падаў па італьянскім тэлебачаньні кіраўнік мясцовае гэбрэйскае супольнасьці Рыкардо Пачыфічы, пацьвердзіў Ватыкан.
Пачыфічы сьцвердзіў, што запросіны былі перададзеныя Папе і “што выглядае на тое, што Папа прыбудзе”. Дадаў, што гэбрэйская гміна чакае адказу на пісьме. “Вусны адказ ўжо прыйшоў і візыт адбудзецца восеньню”, сказаў старшныя рымскае гэбрэйскае супольнасьці. Затым Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану айцец Фэдэрыко Лёмбарді пацьвердзіў, што Бэнэдыкт 16 наведае мясцовую Сынагогу. Падкрэсьліў аднак, што дакладная дата візыту яшчэ не ўстаноўлена.
Галоўны Рабін Рыму Рыкардо ді Сэні сказаў, што візыт Бэнэдыкта 16 “адкрые новыя гарызонты ў гэбрэйска-хрысьціянскіх адносінах. Заўважыў пры гэтым, што “з неабходнасьці візыт гэты будзе іншы, але не менш важны ад гэтага, які склаў 13-га красавіка 1986-га году Папа Ян Павал ІІ”
Бэнэдыкт 16 быў ужо ў Сынагогах у Кэльне 18-га жніўня 2005-га году і ў Нью Ёрку 18-га красавіка 2008-га году.








All the contents on this site are copyrighted ©.