2009-03-13 12:50:58

Мілан. Імам мячэці гэтага італьянскага гораду і віцэ-прэзідэнт ісламскай рэлігійнай грамады Італіі Яхія Палавічіні падкрэсліў важнасць апостальскага візіту Папы ў Святую Зямлю.


"Вандроўка асаблівай сымбалічнай важнасці для яўрэяў, хрысціянаў і мусульманаў з высокай выявай братэрства і сведчання міра",- зазначыў італьянскі імам наконт майскай пілігрымкі Бенедыкта 16. Спадар Палавічіні - ісламскі лідар, адзін са 138 мудрых , што летасць у Ватыкане удзельнічалі ў першым католіка-мусульманскім Форуме. Што тычыцца запраграмаванай сустрэчы Папы з Вялікім Муфты Ерусаліма і візіту ў мячэць Аль Ахза, міланскі імам кажа журналістам:" Гэта будзе асабліва сімбалічным момантам не толькі для мусульманаў, але таксама для яўрэяў, хрысціянаў і-мусульманаў як рэлігійнай агульнасці. Пляцоўка дзвюх мячэцей знаходзіцца якраз над Саламонавым храмам і звернутая да Сцяны плачу - адзінага фрагменту, што застаўся ад велічнай сінагогі. Тут моляцца яўрэі. Дык Папа - значыцца, найбольш аўтарытэтны кіраўнік каталіцкага хрысціянства, будзе знаходзіцца ў прасторы сімбалічнага братэрства трох рэлігій, запачаткаваных ад Абрама, якое, дзякуючы Ягонай прысутнасці, яшчэ пабольшыцца."







All the contents on this site are copyrighted ©.