2009-03-13 12:48:42

"Да праліцьця крыві"-- Сьвяты Андрэй Баболя ( працяг)


Жыццёвы шлях Калi 31 лiпеня 1611 г. дваццацiгадовы Андрэй Баболя, вучань езуiцкай школы ў Вiльнi, выказаў жаданне належаць да лiтоўскай правiнцыi Таварыства Езуса, ён, напэўна, не думаў аб тым, што рыхтуе яму будучыня. Ён хацеў быць верным Божаму паклiканню, таму, пачуўшы голас Хрыста «Iдзi за мною!», не марудзiў, але звярнуўся з просьбаю прыняць яго ў закон у той самы дзень, калi скончыў сярэднюю школу. Падабаўся яму размах апостальскай працы i iнтэлектуальны ўзровень вiленскiх езуiтаў, таму вырашыў ажыццявiць сваё паклiканне да святарства ў супольнасцi, якую пазнаў падчас вучобы. Тагачасны лiтоўскi правiнцыял Павел Бокша загадаў прыняць кандыдата. Як вучань, Андрэй, напэўна, меў у сваiм асяроддзi выключную характарыстыку. Усе тыя падзеі, якія павінны былі прывесці яго да янаўскай трагедыі, а дакладней, да янаўскай перамогі, пачаліся вельмі звычайна. Пераступаючы парог навiцыяту, якi тады знаходзiўся ў мурах Вiленскай Акадэмii, ён запiсаў у спецыяльны сшытак прызнанне: «Я, Андрэй Баболя, з Малапольшчы, дапушчаны ў апошнi дзень лiпеня 1611 г. да першых выпрабаванняў, гатовы з Божаю дапамогаю выканаць усё, што мне прапанавана».
10 жнiўня ён атрымаў габiт законнiка i распачаў навiцыят. Пэўную манатоннасць навiцыяцкiх заняткаў перапынiў час выпрабаванняў. Андрэй прайшоў iх тры: месяц аказваў паслугу хворым у шпiталi, вёў катэхiзацыю на гарадской плошчы для выпадковых слухачоў, а таксама пiлiгрымаваў, просячы мiласцiну, у ваколiцах Вiльнi. Асаблiва прыкрым было гэтае апошняе, але каталiкi, як i евангелiсты цi праваслаўныя, не перабiралi ў сродках барацьбы з апанентамi. Непрыязнасць, а часам нават варожасць iншаверцаў да Таварыства Езуса спалучаліся са знявагаю. Заканчэннем навiцыяту былi законныя шлюбы: вечнай убогасцi, чыстасцi i паслухмянасцi. Андрэй склаў iх 31 лiпеня 1613 г. падчас Св. Iмшы, якую цэлебраваў яго рэктар i настаўнiк навiцыяту Лаўрэнцiй Барцiлiус. Яшчэ ў той самы дзень А.Баболя перайшоў у студэнцкi калегiум на факультэт фiласофii.
У 1616 г. здаў выпускны экзамен па фiласофii. Паводле звычаю Таварыства маладых магiстраў высылалi на выхаваўчую i дыдактычную практыку ў якi-небудзь калегiум. Андрэя скiравалi да калыскi польскiх езуiтаў – у Бранева. Напэўна, ён быў задаволены гэтым месцам працы, бо ў заўсёды перапоўненым «Hosianum» панаваў добры дух. Аб духоўнай дынамiцы гэтага асяродка сведчыць наступны факт. У той год, калi Баболя адыходзiў з Бранева, трынаццаць вучняў школы звярнулiся з просьбай прыняць iх у Таварыства, а пяць пайшлi ў iншыя законы.
Другiм месцам, дзе Андрэй правяраў свае сiлы як педагог, быў Пултуск. Навучальная ўстанова, якая налiчвала тады больш за 800 студэнтаў, была любiмай школай сыноў магнатаў.
Пасля двухгадовай педагагiчнай практыкi ён распачаў вучобу на тэалагiчным факультэце Вiленскай акадэмii. Рэктарам калегiума тады працаваў лiтовец Ян Грузэўскi, якi, як яго папярэднiк кс. Барцiлiус, настаўнiк навiцыяту, побач са звычайнымi заняткамi, звязанымi з яго пасадай, з ахвотаю наведваў вязняў, хворых у шпiталях, а таксама катэхiзаваў дзяцей. Гэты прыклад не мог не паўплываць на Андрэя.
Святарскiя пасвячэннi, мэту i прадмет мараў кожнага клерыка, ён атрымаў 12 сакавiка 1622 года, у дзень кананiзацыi першых езуiтаў: Iгнацыя Лаёлы i Францiшка Ксаверыя. Удзялiў iх яму бiскуп Яўстафiй Валовiч.
За год да святарскiх пасвячэнняў Андрэй атрымаў дазвол генерала закона Mуцiуса Вiтэлесхi перайсцi з лiтоўскай правiнцыi ў польскую, аднак Баболя пажадаў застацца ў той правiнцыi, у якую ўступiў. Вiдавочна, думаў, што тут зможа больш плённа працаваць для Божай хвалы.
У 1622 г., адразу пасля заканчэння тэалагiчнага факультэта, быў скiраваны на год трэцяй прабацыi ў Нясвiж, дзе паглыбляў сваё знаёмства з канстытуцыяй Таварыства i асабiсты кантакт з Богам праз «Духоўныя практыкаваннi» св. Iгнацыя. Там, пасля прабацыi, ён правёў першы год сваёй апостальскай працы. Стаў рэктарам касцёла. Праявiў сябе як дасканалы адмiнiстратар, а таксама старанны душпастыр: быў выдатным спаведнiкам i прапаведнiкам. Акрамя заняткаў на месцы, быў «народным» мiсiянерам ваколiц: у суседнiх вёсках удзяляў святы хрост, сакрамэнтальным вузлом злучыў 49 пар, якiя жылi без шлюбу, многiх прывёў да споведзi i направы жыцця. У Нясвiжы выконваў таксама абавязак прэфекта бурсы для моладзi з бедных сем’яў.








All the contents on this site are copyrighted ©.