2 красавіка Папа Бенедыкт 16 адцэлебруе Заўпакойную святую Імшу па Папу Яну Паўлу
2-му ў дзень ягонае смерці 4 гады таму назад. Хаўтурная літургія пройдзе ў базіліцы
святога Пятра ў Рыме.
Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш у інтэрв'ю польскай газеце "Дзеннік" адказаў
на пытанне аб хуткачаканай беатыфікацыі польскага Папы, якому быў асабістым сакратаром:
"Думаю, што так, хутка. Калі не паўстануць нейкія нечаканыя абставіны...Ва ўсялякім
разе мы не маем намеру рабіць ціскі для паскарэння..." Працэс вывучэння ўсіх дзеяў
і цудаў , неабходных для беатыфікацыі Папы Яна Паўла 2-га, працягваецца і павінен
завершыцца праз некалькі месяцаў.