2009-03-12 13:03:28

Праз амаль 4 гады па смерці Папы Яна Паўла 2-га ягоная духоўная сяброўка апублікавала кнігу "Бяскідскія ўспаміны".


87-мігадовая Ванда Палтаўска, з якой Караль Вайтыла ўсё жыццё вёў перапіску, цытуe ліставанне. Урач-псіхіятр, якая ў гады вайны прайшла канцлагерныя краты Равенсбрука, вырашыла расказаць свой незвычайны лёс. Галоўным у ім сталася сяброўства з будучым Папам Янам Паўлам 2-м.
...Пасля вайны яна шукала мудрага духаўніка, які б дапамог асэнсаваць і прыняць жудасны вопыт канцлагера і пазбавіцца псіхалагічнай траўмы. У 50-я гады яна мела шчасце пазнаёміцца ў Кракаве з Каралем Вайтылам, які стаўся яе духаўніком і субяседнікам. У 1962 годзе Біскуп Караль прыняў запрашэнне ад сям'і Палтаўскіх правесці разам водпуск у Бяскідскіх гарах. Там будучы Папа служыў святую Імшу пад адкрытым небам, дзе за алтар служыла ўпалае дрэва ці камень-лабавік. Увесь час, калі не ўдавалася сустрэцца, святар пісаў духоўныя настаўленні-лісты, якія і ёсць галоўным зместам новай кнігі. Перапіска працягвалася і ва ўсе гады пантыфікату, ажно да смерці Папы ў 2005 годзе. На 4 дзень пасля ўваходу на трон святога Пятра ў Рыме , у кастрычніку 1978 года Ян Павел 2 піша сяброўцы аб эмацыянальным стане :"..Дзякую Богу за тое, што надаў мне столькі ціхасці і супакою... Буду вельмі рады, калі хутка прыедзеце і, спадзяюся, змагу сустрэцца з вамі ў сямейнай атмасферы, хаця б нядоўга". Праз 3 дні сям'я Палтаўскіх была ў Рыме. За амаль 25 гадоў Папа прымаў іх у Ватыкане шмат разоў. У перапісцы сябры дзяліліся думкамі аб жыцці і аб духоўных патрэбах, Ян Павел 2 паясніваў свае Эенцыклікі , а пані Ванда расказвала пра сваю працу псіхіятра і раілася са сваім духаўніком. Некаторыя частка гэтай незвычайнай духоўнай дружбы адбілася ў новым выданні, якое дае магчымасць убачыць польскага Папу ў новым ракурсе.







All the contents on this site are copyrighted ©.