2009-03-12 13:02:51

Ерусалім: тут была прадстаўлена праграма візыту Папы у Сьвятую Зямлю


“Бэнэдыкт 16 прыбудзе да Сьвятой Зямлі як пастыр Касьцёла, а не як галава Ватыканскае Дзяржавы”- прыпомніў Апостальскі Нунцый ў Ізраілі арцыбіскуп Антоніё Франко. Папа сустрэнецца таксама з прадстаўнікамі палітычнага жыцьця, але гэта будзе мець характар візытаў ветлівасьці. Прысутныя журналісты пазнаёміліся з толькі з ізраільскім і палестынскім этапам падарожжа Папы, якое пачнецца 11-га мая пасьля заканчэньня візыту ў Ярданіі, на лётнішчы Бэн Гур’ёна, якое ляжыць недалёк Тэль Авіву. Сьвяцейшы Айцец правядзе два першыя дні ( 11-12 мая) ў Ерусаліме, 13-га мая наведае Бэтлеем, а 14-га Назарэт. Затым вернеецца ў Ерусалім і 15-га мая вернецца ў Рым.
Арцыбіскуп Франко падкрэсьліў, што афіцыяльная праграма не ёсьць яшчэ гатоваю і пэўныя падрабязнасьці будуць яшчэ нанесеныя. Найважнейшымі здарэньнямі будуць тры Сьвятыя Імшы: ў Ерусаліме 12-га мая пры Базыліцы Конанія, ў якой арганізатары спадзяюцца ўдзельнічаньня каля 5-ці тысяч вернікаў; у Бэтлееме 13-га мая на Плошчы Ясьляў ды у Назарэце 14-га мая на ўзгорку званым Абрывам. Арганізатары спадзяюцца, што менавіта ў гэтай апошняй Сьвятой Імшы будзе найбольш вернікаў: каля 50-ці тысяч мясцовых і некалькі тысяч пілігрымаў. Апостальскі Нунцый зьвярнуў пры гэтым увагу, што Літургія ў Назарэце зыходзіцца з заканчэньнем Году Сям’і, які зарганізаваў Каталіцкі Касьцёл Сьвятой Зямлі.
Як паінафармаваў арцыбіскуп Франко ізраільскія ўлады запэўнілі, што вернікі з палестынскіх тэрыторыяў атрымаюць дазвол на ўдзельнічаньне ў Сьвятых Імшах ў Ерусаліме і Назарэце.
Сярод іншых момантаў малітвы Папы вельмі важным будзе візыт у Вячэрніку і ў Базыліцы Гасподняга Гробу. У Ерусаліме адбудуцца міжрэлігійныя сустрэчы з галоўнымі Рабінамі і з вялікім Муфтім.
Бэнэдыкт 16 будзе таксама ў Яд Вашэм, але наведае толькі тамашні мэмарыял Галакаўсту, але не музэй- зьвярнуў увагу арцыбіскуп Франко. Як вядома ў музэі ў кантравэрсыйны спосаб прадстаўлена ролю Папы Пія 12 ў часе Другой Сусьветнай Вайны. Аднак арцыбіскуп Франко прыпомніў, што менавіта ў Яд Вашэн нядаўна заканчылася навуковая канфэрэнцыя аб Папе Пачэльлім. Яна адбылася ў добрай атмасфэры, якая дазваляе на поступы у гэтым пытаньні.








All the contents on this site are copyrighted ©.