2009-03-11 14:04:40

Міжнародны Сімпозіўм: "Місія Усходніх Каталіцкіх Цэркваў у жыцьці Паўсюднай Царквы ды ў сучасным сьвеце"


Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) гаварыў на ім пра неабходнае спалучэнне паміж Евангельлем і культурай у сучаснай місіі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Сімпозіум быў зарганізаваны пад сумесным патранатам Архібіскупа Вены кардынала Хрыстафора Шэнборна ды Першаярарха Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўнага Архібіскупа Кіеўска-Галіцкага Любаміра (Гузара).У яго логатып была ўпісана выява фрэскі сьвятамучаніка Язафата Полацкага з візантыйскай капліцы ў Гамінгу. Yдзельнічала 14 ярархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў з Эўропы ды 1 з ЗША, сьвятары, прафесары і студэнты, якія займаюцца праблематыкай Усходніх Цэркваў – разам 150 асобаў.Пачаўся Сімпозіум у сераду 4 сакавіка 2009 г. вечарам Літургіяй раней асьвячаных Дароў.Сярод выкладчыкаў Сімпозіуму былі між іншымі прыяцелі БГКЦ – а. праф. Эрнст Крыстаф Зутнер (з Вены), а. праф. Кірыл Васіль, S.J. (Рэктар Папскага Ўсходняга Інстытуту ў Рыме), праф. Алег Турый (УКУ, Львоў).У склад дэлегацыі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ўваходзілі Апостальскі Візітатар Архім. Сяргей (Гаек), канцлер курыі Апостальскага Візітатара ў Менску протапрэзьбітар Андрэй Абламейка і студэнт Тэалагічнага факультэта Каталіцкага Ўніверсітэту ў Айштэце (Нямеччына) Аляксандр Аўдзеюк. У пятніцу 6 сакавіка 2009 г. Архімандрыт Сяргей прыняў удзел у так званай Агульнай дыскусіі біскупаў, на якой выступіў са словам пра некаторыя асьпекты місіі БГКЦ, у якім сказаў між іншым:”Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква бачыць сваю важную місію ў пашырэньні беларускай хрысьціянскай культуры. Апраўленьне службаў на беларускай мове мае для нас не філалагічнае вымярэньне, але зьяўляецца зьдзяйсьненьнем неабходнага для евангелізацыі сімбіёзу паміж Евангельлем і культурай на землях, дзе родная мова і культура былі моцна зьнішчаны. Зразумела, што інкультурацыя Евангельля і евангелізацыя культуры адбываецца ў шматлікіх сферах душпастырскага служэньня Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, у Беларусі і за мяжой”.У гэтым кантэксьце Архімандрыт узгадаў асаблівыя заслугі Беларускай Каталіцкай Місіі ў Лёндане:”Беларусы грэка-католікі за мяжой давераныя апецы Апостальскага Візітатара для беларусаў замежжа мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана, які жыве ў Беларускай Місіі ў Лондане. Дапамагаюць яму ў працы тры сьвятары ў розных краінах.Папярэднікамі а. Аляксандра Надсана на пасадзе Апостальскага Візітатара для Беларусаў замежжа былі два грэка-каталіцкія біскупы: біскуп Чэслаў Сіповіч (1960-1981 гг.) і біскуп Уладзімір Тарасевіч (1983-1986 гг.). Былі гэта адзіныя беларускія грэка-каталіцкія біскупы ад часу скасаваньня Уніі на так званым "саборы" у Полацку ў 1839 г.Беларуская Місіія ў Лондане, а асабліва а. Аляксандр Надсан, мае вялікія заслугі ў перакладзе візантыйскіх літургічных тэкстаў на сучасную беларускую мову”.Архімандрыт Сяргей гаварыў, таксама, пра сумную дату 170 год гвалтоўнага спыненьня дзейнасьці Уніяцкай Царквы на гэтак званым ”саборы” ў Полацку ў 1839 г.Далей узгадана пра аднаўленьне душпастырскай дзейнасьці грэка-каталіцкіх парафіяў у Беларусі .”Канец 80-х гг. мінулага стагоддзя на Беларусі характарызаваўся ростам зацікаўленасьці Ўніяцкай Царквой сярод студэнтаў і інтэлігенцыі Менска і іншых гарадоў Беларусі. Рух за адраджэньне Ўніяцкай Царквы ўзмоцніўся ў 1990 г. пасьля візіту ў Менск Апостальскага Візітатара для беларусаў замежжа мітрафорнага протаярэя Аляксандра Надсана. Дзень 11 сакавіка 1990 г., калі а. Аляксандр Надсан адслужыў у Мінску Боскую Літургію на беларускай мове, можа быць прызнаны за дату аднаўленьня душпастырскай дзейнасьці грэка-каталіцкіх парафіяў у Беларусі”.Hапрыканцы Архімандрыт падкрэсьліў, што духоўная місія БГКЦ ў галіне інкультурацыі Евангельля і евангелізацыя культуры магчыма дзякуючы падтрымцы Цэркваў-сёстраў, гэта значыць грэка-каталіцкіх Цэркваў ва Ўкраіне (у тым ліку ў Закарпацьці), у Польшчы, у Славакіі. Таксама важнай ёсьць дапамога, якую для працягу сваёй місіі БГКЦ атрымлівае ад Царквы лацінскага абраду ў Беларусі і ў Заходняй Эўропе.Сімпозіюм праходзіў . у Міжнародным Інстытуце вывучэньня сужэнства і сям’і (ІТІ) у аўстрыйскім горадзе Гамінг







All the contents on this site are copyrighted ©.