2009-03-11 14:04:02

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 11-га сакавіка



Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра вялікіх пісьменнікаў Царквы.
RealAudioMP3
Сьвяты Баніфацы Апостал Германскіх Народаў, аб якім сёньня ідзе гаворка, нарадзіўся ў Англіі ў 675-м годзе. У часе хросту дадзена яму імя Вінфрыд. Атрымаў дакладную тэалагічную і гуманістычную адукацыю. У возрасьце 30-ці гадоў прыняў сьвятарскія сьвядчыны. Папа Рыгор ІІ – сказаў далей Бэнэдыкт 16- даручыў яму місію эвангэлізацыі язычнікаў. Пасьля біскупскіх сьвядчынаў і атрыманьня ад Папы пісьмаў да кіраўнікоў дзяржаваў, у якіх меў весьці сваю працу, быў вынятковым пастырам і місіянаром рэгіёнаў Галіі, Гэсіі, Турынгіі, Баварыі і тэрыторыяў на ўсход ад ракі Рэн.
Сьвяты Баніфацы стварыў многа новых біскупстваў—сказаў зноў Папа- ахоўваў фандацыі шматлікіх манастыроў, якія пазьней сталі цэнтрамі духоўнага жыцьця і рэлігійнае культуры. Склікаў многа Сынодаў, зьдзейсьніў рэформу духавенства і важных сфэраў жыцьця Царквы. Быў адданым супрацоўнікам чарговых Рымскіх Папаў: Рыгора ІІ, Захарыя і Сьцяпана ІІ.
Пад канец жыцьця- працягваў сваю катахэзу Сьвяцейшы Айцец- Баніфацы пасяліўся ў Магунцыі. У 753-м годзе ўзьняў зноў місійную працу сярод фрызаў, з рук якіх год пазьней загінуў мучаніцкаю сьмерцю.
Пакінуў па сабе багатую інтэлектуальную спадчыну: Пастырскія Лісты, Роздумы, казаньні і паэзію. Сьвяты Баніфацы быў пахаваны ў Фульдзе, якая сталася цэнтрам ягонага культу. Сваім жыцьцём і навучаньнем- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа- Сьвяты Баніфацы прыпамінае нам таксама і сёньня аб патрэбе зьбераганьня Божага Слова, аб трываньні ў еднасьці з Наступнікамі Сьвятога Пятра і адкрытасьці на разнароднасьць культур паасобных народаў.
Затым Папа зрабіў заклік за мір у Паўночнай Ірландыі
RealAudioMP3
З вялікім болем прыняў вестку аб забойстве двух маладых брытанскіх салдатаў і аднаго паліцыяна ў Паўночнай Ірландыі. Я выказваю маё глыбокае асуджэньне гэтых тэррарыстычных актаў, якія апрача таго што зьнішчылі чалавечае жыцьцё, ствараюць сур”ёзную небясьпеку палітычнаму працэсу, які цяпер пачаўся ў Паўночнай Ірландыі ды цяпер падвяргаюцца рызыцы усе гэтыя надзеі, якія ўзьніклі ў часе яго. Упрошваю Госпада таго, каб ніколі больш не перамагло насільле а ўзмоцніліся намаганьні ў карысьць пабудовы больш спакойнага, справядлівага і прыміранага грамадзтва цераз спакойны дыялог.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.