2009-03-10 13:16:06

Сьвятая Зямля: праграма візыту Папы Бэнэдыкта 16


Як паінфармавала Прэсавае Бюро Апостальскай Сталіцы Бэнэдыкт 16 адведае Сьвятую Зямлю па запрашэньні караля Ярданіі, Прэзыдэнта Ізраіля, Прэзыдэнта Палестыньскай Аўтаноміі ды тамашніх царкоўных уладаў. Ужо вядомая падпабязная праграма паломніцтва.
Падарожжа Папы ў Сьвятую Зямою спалучаць тры аспэкты: пілігрымку да санктуарыяў нашага Адкупленьня, душпастырскі візыт каталіцкае супольнасьці ды экумэнічны дыялог з іншымі Касьцёламі як таксама міжрэлігійны дыялог з Гэбрэямі і музульманамі.
Сьвяцейшы Айцец наведае наступныя санктуарыі: Месца Хросту Госпада Ісуса і Гару Нэбо ў Ярданіі. Вячэрнік, Гэтсэманскі Сад і Базыліку Гасподняга Гробу ў Ерузаліме, Гроту Нараджэньня ў Бэтлееме ды Базыліку Дабравешчаньня ў Назарэце. Праграма прадбачваве тры ўрачыстыя Сьвятыя Імшы з мясцовымі вернікамі і пілігрымамі: ў Ерузаліме ( 12-га мая пры Базыліцы Конанія), ў Бэтлееме ( 13-га мая на Плошчы Ясляў) ды ў Назарэце ( 14-га мая на ўзгорку званым Абрывам).
Бэнэдыкт 16 адведае апрача таго Яд Вашэм, мэмарыял Галакаўсту ды Сьцяну Плачу ды зложыць візыт у мячэці на Сьвятым Узгорку. Выяўленьнем салідарнасьці з палестыньскім народам будзе візыт у лагеры для ўцекачоў Аль-Айда, на прадмесьцях Бэтлеему.
У часе побыту ў Сьвятой Зямлі Папа будзе госьцем у сядзібе Апостальскай дэлегатуры на Аліўнай Гары ў Ерузаліме.








All the contents on this site are copyrighted ©.