2009-03-09 13:53:03

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 8-га сакавіка


А паўдні ў нядзелю 8-га сакавіка Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся на Плошчы Сьвятога Пятра з вернікамі на гэтай марыйнай малітве. У сваім слове да іх Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да ўласных рэкалекцый, што адбыліся ў мінулым тыдні ў Ватыкане. Падкрэсьліў вартасьць малітвы, якая дапамагае зразумець і прыняць Божую волю. Сваю вяршыню яна сягае тады, калі чалавечы дух спалучаецца з Божым Духам. Гэта менавіта зьяўляецца крыніцаю ўнутранага жыцьця. Папа паклікаў вернікаў, каб у часе Вялікага Посту яны вялі даўжэйшыя хвіліны на выцішаньні, на засяроджаньні, каб адчытвалі сваё ўласнае жыцьцё ў сьвятле плану любові Нябеснага Айца.
Пасьля адгаварэньня малітвы “Анёл Гасподні” Бэнэдыкт 16 пацьвердзіў свой візыт у Сьвятую Зямлю. Візыт адбудзецца ў днях 8-15 мая. Папа папрасіў вернікаў духоўнае падтрымкі ў часе найбліжэйшых замежных пілігрымак. Першая з іх на афрыканскі кантынэнт: у Камэрун і Апголу пачнецца ўжо 17-га сакавіка і закончыцца ў панядзелк 23-на сакавіка
RealAudioMP3
Затым у днях ад 8-га да 15-га мая я наведаю Сьвятую Зямлю. Наведваючы месцы асьвечаныя земскаю прысутнасьцю Госпада, буду Яго ўпрошваць каштоўнага дару адзінства і міру для Блізкага Усходу і ўсяго чалавецтва.
І далей Папа яшчэ сказаў
RealAudioMP3
Дзень 8-га сакавіка схіляе да роздумаў над сітуацыяю жанчын. Трэба зрабіць усё, каб кожная жанчына магла жыць поўняю ўласных талентаў, цешачыся пашанаю сваей годнасьці. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што так абвяшчаюць як Другі Ватыканскі Сабор так і Апостальскі Ліст Яна Паўла ІІ “Mulieris dignitatem”. Аднак найбольш выразна сьведчаць аб гэтым Сьвятыя. Папа прывёу тут у якасьці прыкладу Маці Тэрузу з Калькуты як прыклад заангажаваньня ў справу міласэрнасьці і павышэньня чалавека. Запэўніў таксама ўсе жанчыны аб сваёй малітве ў намеры іхняе годнасьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.