2009-03-07 10:30:09

У індыйскім штаце Тамілнаду закладзены першы камень пад будаўніцтва медцэнтра для хворых СНІДам і іншымі хваробамі. Ён ствараецца і будзе трымацца на сродкі дыяцэзіі, дзе ёсць больш за 3 млны католікаў.


Біскуп Юда Паўлрадж расказаў журналістам, што праз некалькі месяцаў Цэнтр пачне ўжо прымаць хворых і паміраючых ад СНІДу, туберкулёзу, праказы і раку людзей. Ініцыятыва каталіцкай Царквы Індыі звернутая перш за ўсё да галечных і бедных жыхароў штату, аб якіх няма каму паклапаціцца. Даглядаць за хворымі будуць валанцёры. Адзін з карпусоў Цэнтра, які ўзводзіцца паскоранымі тэмпамі, бедзе прызначаны для ўмыслова хворых. Штот Тамілнаду - найбольшая рымска-каталіцкая дыяцэзія, але па клькасці хрысціянаў саступае Кералу, дзе большасць вернікаў належаць да сіра-малабарскага абраду. На тэрыторыі дыяцэзіі 20 працэнтаў насельніцтва - вельмі багатыя, але астатнія 80 - вельмі бедныя і зусім галечныя. Каталіцкая грамада аказвае гэтай катэгорыі гуманітарную дапамогу, арганізуе бясплатную адукацыю. Для гэта мае шэрах укаталіцкіх устаноў: дзіцячыя прытулкі. садкі, школы, бальніцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.