2009-03-07 15:39:11

У панядзелак, 9 сакавіка ў Ватыкане распачаўся семінар для біскупаў з усіх кантынентаў планеты, адказных за СМІ пры нацыянальных Біскупскіх Канфярэнцях. Беларусь прадстаўляе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.


Тэма семінару, які праводзіць Папская рада СМІ -"Новыя перспектывы для царкоўных камунікатыўных сродкаў. Перамены ў тэхналёгіі і культуры СМІ: тэалагічны і пастырскі роздум". За аснову біскупы ўзялі пасланне Папы на 43 Дзень масавых камунікацый, які будзем адзначаць 24 мая. Бенедыкт 16 у ім прыклікае пашыраць культуру павагі,дыялогу і сяброўства з улікам новых тэхналогій і новых суадносінаў у свеце. Біскупы з 5 кантынентаў абмяркоўваюць выклікі, народжаныя новымі тэхнічнымі магчымасцямі і рознага роду пераменамі сучаснага свету у адпаведнасці з іхным адлюстраваннем ў медыйнай прасторы. Напрыканцы працаў біскупы ўнясуць свае заўвагі наконт паправак і рэдагавання ў адпаведнасці з новай рэчаіснасцю Пастырскай інструкцыі ад 1992 году " "Аеtatis Novae (новыя часы) ".







All the contents on this site are copyrighted ©.