2009-03-07 10:28:12

"...Разгубленасць, характэрная для сучаснага грамадства,..- адна з наступстваў таго, што чалавек забыўся пра Бога",- піша Папа Бенедыкт 16 да святкавання 24 Дня Mоладзі .


Сёлета Дзень праводзіцца на дыяцызальным узроўні 5 красавіка, на Вербніцу.
У крызісным свеце, дзе пабольшваецца "адзінота і насілле, незадаволенасць і страта даверу , якія выліваюцца ў адчай" - усяго гэтага можна вылячыцца, калі "не саступаць логіцы эгаістычнага інтарэсу і каварству ідалапаклонства грошам, матэрыяльным дабрам, кар'еры", - навучае Папа, называючы іх абманлівымі хімерамі. Ён у сваім звароце да каталіцкай моладзі указвае на прычыны крызісу надзеі. " Крызіс лягчэй паражае новыя пакаленні, што ў сацыяльна-культурных кантэкстах пазбаўляюцца цвёрдых перакананняў, каштоўнасцей - трывалых арыенціраў, без якіх цяжкасці падаюцца маладым вышэйшымі за іхныя сілы." Называюцца ў пасланні і прычыны такой слабасці: - часта гэта следства недахопу даверлівых адносінаў у сям'і, сур'ёзных прабелаў у выхаванні, а таксама ранніх траўмаў і неадпаведнага юнацтву дрэннага жыццёвага вопыту. "Для большасці, - падкрэслівае Папа, - амаль непазбежным выйсцем з цяжкіх сітуацый ёсць уцёкі насустрач рызыкоўнаму ладу жыцця, спалучанаму з насіллем, наркотыкамі і алкаголем, мноствам іншых маладзёвых праблем."
Адказ на гэткі крызіс надзеі трывае ў веры. "Маючы ў сабе Хрыста, паклаўшы ў Яго ўсю сваю веру і давер, распаўсюджвайце надзею вакол сябе. Прымайце рашэнні, якія выяўляюць вашу веру; паказвайце сваё разуменне ўсяго каварства, якое хаваецца ў грошах, ідалапаклонстве матэрыяльным даходам,- прыклікае Папа маладых.-Узрошчвайце ў сабе любоў да бліжняга і імкніцеся ставіць свае чалавечыя і прафесійныя здольнасці на службу праўдзе і дабру ўсіх." І тут Папа цытуе адвеячныя апостальскія словы Пятра: "Будзьце заўсёды гатовыя кожнаму, хто ў вас папытае рахунку за вашу надзею, адказаць лагодна і дабралюбна", бо сапраўдны хрысціянін ніколі не ўпадае ў сум, нават пры выпрабаваннях; а сакрэт ягонае радасці і міра заключаны ў прысутнасці Хрыста!"







All the contents on this site are copyrighted ©.