2009-03-07 10:28:48

Ватыкан: зьявілася новае выданьне "Штогодніка Папы".



“Annuario Pontificio” падае асноўныя інфармацыі аб кардынальскай калегіі, аб Рымскай Курыі, аб дыяцэзыях, законах і зграмаджаньнях, вышэйшых навучальных установах Папы ды іншых каталіцкіх школах. Зьмяшчае галоўныя дадзеныя ўсіх біскупаў Каталіцкага Касьцёла, якія адносяцца да канца 2008-га году. З яго мы даведваемся, што ў 2008-м годзе Папа Бэнэдыкт 16 назначыў 169-ць новых біскупаў.
На сьвеце жыве каля 1-го мільярда 147-м мільёнаў католікаў, што становіць каля 18-ці працэнтаў усяго насельніцтва сьвету. Калі справа ідзе пра лік сьвятароў то іх у 2007-м годзе было каля 408-мі тысяч. Найбольш пакліканьняў да сьвятарскага жыцьця ёсьць у Афрыцы ды Азіі. У Эўропе, на жаль, лік кандыдатаў да сьвятарства пастаянна паменшываецца як таксама і ў Акіаніі. У 2007-м годзе было амаль 116-ць тысяч кандыдатаў да сьвятарства, найбольш у Афрыцы і Азіі, калі ў Эўропе і Амэрыцы гэты лік сэмінарыстаў пастаянна паменшываецца.








All the contents on this site are copyrighted ©.